Семейный капитал — гарантированная поддержка государства

semejnyj-kapitalАдным з важных напрамкаў дзейнасці дзяржавы з’яўляецца
ўсебаковая падтрымка сем’яў. Сярод асноўных відаў дзяржаўнай дапамогі — выплата сямейнага капіталу. Пра змяненні
ў заканадаўстве Рэспублікі Беларусь па пытанні прызначэння
і распараджэння сродкамі сямейнага капіталу пойдзе наша
размова ў інтэрв’ю з начальнікам упраўлення па працы,
занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама
Марынай Іназемцавай.

— Марына Аляксандраўна, скажыце, калі ласка, якія катэгорыі грамадзян маюць права атрымаць сямейны капітал?
— Права на прызначэнне сямейнага капіталу маюць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць у краіне: маці (мачаха) у поўнай сям’і, маці або бацька ў няпоўнай сям’і, усынавіцель (удачарыцель) пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) з першага студзеня 2020-га па 31 снежня 2024 года трэцяга або наступных дзяцей, калі з улікам дзіцяці, якое нарадзілася, або якога ўсынавілі, удачарылі, у сям’і выхоўваецца не менш за трое дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў. Пры гэтым дата нараджэння ўсыноўленага (удачаронага) дзіцяці павінна быць не раней за першага студзеня 2015 года.
Калі ў поўнай сям’і маці (мачаха) не мае права на прызначэнне сямейнага капіталу, такое права мае бацька (айчым) пры выкананні неабходных умоў.
— Якім жа чынам ажыццяўляецца дзяржаўная падтрымка?
— З першага студзеня 2020 года дзяржаўная падтрымка прадастаўляецца ў форме безнаяўных грашовых сродкаў у памеры 22 тысячы 500 рублёў. З 2021 года памер сямейнага капіталу падлягае штогадовай індэксацыі з вынікам, які нарастае, на велічыню індэкса спажывецкіх цэн за папярэдні год. Прадастаўленне сямейнага капіталу ажыццяўляецца ў памеры, які дзейнічае на дату нараджэння, у выпадку ўсынаўлення (удачарэння) — на дату ўсынаўлення (удачарэння) трэцяга або наступнага дзяцей.
— З якой перыядычнасцю грамадзяне могуць атрымліваць сямейны капітал?
— Права на прадастаўленне сямейнага капіталу можа быць рэалізавана сям’і толькі адзін раз. Сем’і, якім капітал быў прадастаўлены з 2015 па 2019 гады, права на яго атрыманне з 2020 года не маюць.
Права на распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу прадастаўляецца па сканчэнні 18 гадоў з даты нараджэння дзіцяці, у сувязі з нараджэннем (усынаўленнем) якога набыта права на прызначэнне сямейнага капіталу.
— У якім аб’ёме і на якія мэты сем’і маюць магчымасць выкарыстоўваць гэты від дапамогі?
— Сямейны капітал прадастаўляецца сем’ям для выкарыстання ў Беларусі ў поўным аб’ёме або па частках. Гэтыя сродкі можна выкарыстоўваць па адным або некалькіх накірунках. Гэта паляпшэнне жыллёвых умоў, атрыманне адукацыі, паслуг у галіне сацыяльнага абслугоўвання або ў сферы аховы здароўя. Сямейны капітал можна выкарыстоўваць таксама для фарміравання накапляльнай (дадатковай) пенсіі маці (мачасе) у поўнай сям’і, бацькі або маці ў няпоўнай сям’і, а таксама ўсынавіцеля. На іншыя мэты сродкі сямейнага капіталу расходавацца не могуць.
— Марына Аляксандраўна, наколькі магчыма выкарыстоўваць гэтыя сродкі датэрмінова?
— Датэрмінова сродкі сямейнага капіталу можна выкарыстоўваць на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё аднакватэрных жылых дамоў, кватэр у шматкватэрных або блакіраваных жылых дамах, пагашэнне запазычанасці па крэдытах, прадастаўленым на гэтыя мэты, і выплату працэнтаў за карыстанне імі. Сродкі сямейнага капіталу могуць быць выкарыстаны датэрмінова і асобамі, што знаходзяцца на ўліку грамадзян, якім патрэбна паляпшэнне жыллёвых умоў або якія стаяць на такім уліку на дату заключэння крэдытнага дагавора.
Датэрмінова сродкі сямейнага капіталу выкарыстоўваюцца для атрымання на платнай аснове членамі сям’і вышэйшай або сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў дзяржаўных установах адукацыі, для атрымання платных медыцынскіх паслуг у кардыяхірургіі, нейрахірургіі, анкалогіі, калі члену або членам сям’і патрэбна правядзенне складаных і высокатэхналагічных умяшальніцтваў па заключэнні ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Сродкі сямейнага капіталу датэрмінова можна выкарыстоўваць таксама для правядзення стаматалагічных паслуг (пратэзіравання, дэнтальнай імплантацыі або артадантычнай карэкцыі прыкусу).
— Якія дакументы неабходны для датэрміновага распараджэння сямейным капіталам і куды неабходна звяртацца для гэтага?
— Для датэрміновага распараджэння сродкамі сямейнага капіталу грамадзяніну неабходна асабіста або праз свайго прадстаўніка на аснове даверанасці, засведчанай ва ўстаноўленым парадку, звярнуцца ў службу “адно акно” раённага (гарадскога) выканаўчага камітэта.
Шматдзетным сем’ям у выпадках пропуску шасцімесячнага тэрміну звароту за прызначэннем сямейнага капіталу з даты нараджэння (усынаўлення, удачарэння) дзіцяці, які дае права на сямейны капітал, а таксама звароту для адкрыцця рахунку па ўкладах “Сямейны капітал” прадастаўляецца магчымасць звярнуцца ў мясцовы выканаўчы і распараджальны орган з заявай для аднаўлення тэрмінаў з улікам канкрэтных абставін.
Адзначу, што новаўвядзенні ўступаюць у сілу з першага студзеня 2020 года.
Для таго, каб падрабязна даведацца пра парадак звароту для прызначэння сямейнага капіталу праз службу “адно акно”, мы звярнуліся да галоўнага спецыяліста аддзела юрыдычнага і па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Алены Герасімёнак.
— Алена Уладзіміраўна, у які тэрмін грамадзяніну неабходна звярнуцца ў службу “адно акно” для атрымання распараджэння на выплату сямейнага капіталу?
— За ажыццяўленнем адміністрацыйнай працэдуры 2.46. “Прыняцце рашэння аб прызначэнні (адмаўленні ў прызначэнні) сямейнага капіталу” грамадзянін, зарэгістраваны па месцы жыхарства ў Лепельскім раёне, павінен звярнуцца ў службу “адно акно” райвыканкама на працягу шасці месяцаў з дня нараджэння, усынаўлення (удачарэння) трэцяга і наступных дзяцей.
Адміністрацыйная працэдура ажыццяўляецца бясплатна. Максімальны тэрмін яе правядзення — адзін месяц з дня падачы заявы.
— Якія ж дакументы патрэбна прадаставіць заяўніку?
— Прадастаўляюцца заява, пашпарт, пасведчанне аб нараджэнні ўсіх непаўналетніх дзяцей, якія ўлічваюцца ў складзе сям’і, пасведчанне аб шлюбе і дакумент, які пацвярджае асобу мужа або жонкі, — для поўных сем’яў, або пасведчанне аб смерці мужа (жонкі), копію рашэння суда аб скасаванні шлюбу або пасведчанне аб скасаванні шлюбу ці іншы дакумент, які пацвярджае катэгорыю няпоўнай сям’і, — для няпоўных сем’яў. Усынавіцелям дзіцяці (дзяцей) неабходна прадаставіць копію рашэння суда аб усынаўленні. У выпадку неабходнасці пацвярджэння выхавання дзіцяці (дзяцей) у сям’і аднаго з бацькоў патрэбна прадаставіць пагадненне аб дзецях, копію рашэння суда аб скасаванні шлюбу (выпіску з рашэння), якія вызначаюць маці або бацьку, з якім пражывае дзіця (дзеці), копію рашэння суда аб пазбаўленні бацькоўскіх правоў маці або бацькі або аб адабранні дзіцяці без пазбаўлення бацькоўскіх правоў, копію рашэння суда, пастанову аб судовым загадзе на спагнанне аліментаў, пасведчанне аб смерці бацькі або маці ці іншыя дакументы, якія пацвярджаюць факт выхавання дзіцяці (дзяцей) у сям’і аднаго з бацькоў.
Спецыялісты службы “адно акно” дадаткова запрошваюць неабходныя дакументы і (або) звесткі і перадаюць поўны пакет дакументаў ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.
— Наколькі часта грамадзяне звяртаюцца за прызначэннем рашэння аб атрыманні сямейнага капіталу?
— Сёлета спецыялістамі службы “адно акно” па гэтай адміністрацыйнай працэдуры была прынята 51 заява.
Адзначу, што для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры 2.47. “Прыняцце рашэння аб датэрміновым распараджэнні (адмаўленні ў датэрміновым распараджэнні) сродкамі сямейнага капіталу” грамадзянін звяртаецца ў службу “адно акно” райвыканкама.
Як і папярэдняя, гэта адміністрацыйная працэдура ажыццяўляецца бясплатна. Максімальны тэрмін яе правядзення — адзін месяц з дня падачы заявы. Датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу таксама ажыццяўляецца адзінаразова. Пералік дакументаў, якія павінен прадаставіць заяўнік, вызначана ва Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 года №200 “Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян.
Інтэрв’ю правяла Святлана ВАЗНЯК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>