В кошельке была карточка

737-1-kak-prikladyvat-kartu-k-terminalu-dlya-oplatyДа лепяльчаніна звярнулася з просьбай знаёмая жанчына:
— Дапамажы, пазыч грошай, я вярну заўтра-паслязаўтра…
Аднак той адмовіў, бо ведаў, што потым цяжка будзе спагнаць.
— Ну, дай хоць вады выпіць…
Госця заўважыла, што мужчына паклаў кашалёк на падаконнік і, пакуль схадзіў на кухню і назад, украла яго. Меркавала, што хоць такім чынам чымсьці пажывіцца.
На вуліцы зазірнула ў кашалёк. Грошай, на першы погляд, аказалася няшмат — толькі некалькі капеек ды пластыкавая картка. Аднак жанчыне пашанцавала: картка аказалася бескантактнай. Патлумачым: звычайная плацёжная картка з магнітнай паласой або чыпам пасля яе праходжання праз тэрмінал патрабуе ўвядзення ПІН-кода, які звычайна ведае толькі гаспадар ці той, каму ён давярае. Такім чынам, нават калі злодзей і скрадзе картку, ён не зможа ёй скарыстацца. Бескантактная ж картка, для зручнасці карыстальнікаў, сканструявана і наладжана такім чынам, што каб ёю расплаціцца, дастаткова толькі прыкласці да тэрмінала, ПІН-код уводзіць не трэба. Аднак па такіх плацяжах устаноўлены ліміт у 20 рублёў, пры перавышэнні сумы плацеж трэба пацвярджаць увядзеннем ПІН-кода.
“Мне і 20 рублёў дастаткова на выпіўку-закуску!”, — падумала жанчына. На працягу двух дзён яна па тры разы прыходзіла ў крамы, набывала, што патрэбна.
Гаспадар заўважыў, што рэч знікла, толькі на наступны дзень пасля абеда. Міліцыянеры з гаспадаром у банку ўзялі выпіску плацяжоў, зробленых з карткі, распыталі ў прадаўцоў — тыя ўзгадалі пакупнікоў.
Жанчына вярнула картку і ўсе ўкрадзеныя з яе грошы. Аднак супраць яе ўзбуджана крымінальная справа.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>