Результаты круглогодичной туриады

ikbyqu80ai4Традыцыйна ў канцы года ў Віцебскім абласным Палацы дзяцей і моладзі падвялі вынікі круглагадовай турыяды за 2019 год. Прыемна адзначыць, што наш раён заняў чацвёртае месца ў групе В.

Таксама былі ўзнагароджаны пераможцы і прызёры абласных спаборніцтваў «Спартыўныя турыстычныя паходы». На другім месцы сярод веласіпедных паходаў першай катэгорыі складанасці апынулася турысцкая група пад кіраўніцтвам педагога Дзяніса Дзямко, якая здзейсніла паход у жніўні бягучага года працягласцю 318 кіламетраў па Лепельскім, Докшыцкім, Глыбоцкім і Ушацкім раёнах.
Трэцяе месца сярод водных паходаў першай катэгорыі складанасці заняла турысцкая група пад кіраўніцтвам педагога Аляксея Багаўца за паход у ліпені гэтага года па рацэ Бярэзіна ад возера Медзазол Докшыцкага раёна да Барысава працягласцю больш за 170 кіламетраў.

qqzw6styiog   Чацвёртае месца сярод пешых паходаў першай катэгорыі складанасці заняла турысцкая група пад кіраўніцтвам педагога Андрэя Лазоўскага, якая падарожнічала ў чэрвені па Аршанскім і Талачынскім раёнах Віцебскай вобласці, а таксама Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. Працягласць маршруту склала больш за 110 кіламетраў.

Усе ўдзельнікі турысцкіх груп прызёраў спаборніцтваў ўзнагароджаны імяннымі дыпломамі і медалямі. Педагог Андрэй Лазоўскі ўзнагароджаны Падзякай Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама за вялікі ўклад у развіццё дзіцяча-юнацкага турызму ў Віцебскай вобласці.

Наталля ХРАПАВІЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>