Праздничные подарки лепельчанам

24 снежня бягучага года для жыхароў горада і раёна падрыхтавана шмат святочных сюрпрызаў.
З 10.00 да 10.20 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё аб’екта будаўніцтва “Станцыя абезжалезвання” ў аграгарадку Камень Лепельскага раёна.
З 10.40 да 11.10 пройдзе ўрачыстае адкрыццё 60-кватэрнага жылога дома ў вёсцы Бароўка Лепельскага раёна.
З 11.30 да 11.40 запланавана наведванне аб’екта ўстановы аховы здароўя “Лепельская цэнтральная раённая бальніца” стаматалагічная паліклініка, на прылеглай тэрыторыі якой выканана добраўпарадкаванне.
З 12.00 да 12.20 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё кабінета па вывучэнні асноў бяспекі жыццядзейнасці дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія імя І.Ерашова” г.Лепеля”.
З 12.20 да 13.00 пройдзе ўрачыстае адкрыццё групавых памяшканняў дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад №9 г.Лепеля”.
У 14 гадзін 30 хвілін на вуліцы Інтэрнацыянальная, ля будынка райваенкамата пачнецца навагодняе касцюміраванае шэсце “Да нас крочыць Новы год!”. Шэсце пройдзе ад вуліцы Інтэрнацыянальная па вуліцы К.Маркса да плошчы Свабоды, дзе ў 15 гадзін адбудзецца ўрачыстае адкрыццё гарадской ёлкі “Самае чароўнае свята”.
25 снежня ў 16.00 у раённым Доме культуры шмат незабыўных уражанняў гледачам падорыць святочная шоу-праграма “Калядная казка”. Прыемныя ўражанні пакінуць сустрэча з любімымі артыстамі, захапляльнае ілюзіон-шоу, цудоўныя песні і танцы, а таксама яркія пародыі і мініяцюры. У завяршэнні праграмы гледачоў чакае прыемны сюрпрыз.
26 снежня у 14.00 выдатны настрой гасцям падорыць дзіцячае музычна-казачнае прадстаўленне “Навагодняя казка”. У праграме мерапрыемства — вясёлае прадстаўленне, сустрэча з любімымі героямі, задорныя песні і танцы, вясёлы карагод ля прыгажуні-ёлкі з Дзедам Марозам і Снягуркай, а таксама гульні і конкурсы. У прадстаўленні прымуць удзел таксама дзіцячы тэатр гульні “Вясёлы перапынак”, узорны ансамбль танца “Лілея” і дзіцячы гурток сольных спеваў “Непаседы”.
Усе даведкі можна атрымаць па тэлефонах 4-18-90 або 4-11-06.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>