День подписчика провел «Лепельскі край»

img_3907Менавіта з такіх слоў пачалі сустрэчу з наведвальнікамі Лепельскага ўчастка паштовай сувязі работнікі рэдакцыі раённай газеты “Лепельскі край” у час правядзення Дня падпісчыка.

Для таго, каб падарыць людзям радасць і святочны настрой, работнікі газеты пераапрануліся ў казачных герояў. Галоўны рэдактар раённай газеты Святлана Вазняк расказала чытачам пра дзейнасць выдання, шматлікія рубрыкі і тэматычныя старонкі, якія атрымалі папулярнасць сярод падпісчыкаў. Для таго, каб аформіць падпіску на раённую газету, не трэба было стаяць у доўгай чарзе, а можна было гэта зрабіць прама ў паштальёна.
img_3918Вельмі прыемна, што многія сярод наведвальнікаў актыўна падыходзілі да нас і афармлялі падпіску на наступны год. У адрас кожнага з іх гучалі шчырыя апладысменты. Для дарагіх падпісчыкаў былі падрыхтаваны памятныя прызы, і з кожным было зроблена фота на памяць. Да таго ж мы раскажам пра нашых чытачоў на старонках газеты. Самая ж галоўная ўзнагарода для стваральнікаў газеты — гэта шчырыя пажаданні, якія выказвалі падпісчыкі. Вялікі дзякуй, нашы дарагія, за вашу цёплую падтрымку, прызнанне і давер.
img_3920img_3926img_3922img_3925Мы ж у сваю чаргу зробім усё магчымае, каб “Лепельскі край” быў папулярны і жаданы ў кожным доме і кожнай сям’і.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>