Машина сбила столб

3699vhyeb2gПачатак снежня адзначыўся рэзкім пахаладаннем пасля адлігі. І хаця тэмпература знізілася нязначна, зямля ўсё ж пакрылася лядовай скарынкай, па якой слізгалі і пешаходы, і аўтамабілі. Лепяльчане прывычныя да падобных перамен надвор’я, аднак некаторыя ўсё ж такі траплялі ў непрыемныя сітуацыі.
Малады мужчына познім вечарам другога снежня бягучага года ехаў на сваім “Фольксвагене” па вуліцы Валадарскага, мінуў краму “Капейка”, будынак Лепельскага ўчастка электрычнай сувязі, разлікова-касавы цэнтр №19 у г. Лепелі філіяла ААТ “Белаграпрамбанк”, як раптоўна трапіў на асабліва слізкі ўчастак — галалёд. Нечакана аўтамабіль пачало раскручваць і вынесла на паласу сустрэчнага руху!
На шчасце, здарэнне адбылося позна вечарам: вуліца была пустая, таму ўдалося пазбегнуць больш трагічных наступстваў. Левай задняй дзверцай “Фольксваген” стукнуўся ў апору лініі электраперадачы. Бетон выкрышыўся, але слуп застаўся стаяць, трымаючыся на металічнай арматуры.
Кіроўца выйшаў, агледзеўся. Свой аўтамабіль, канечне, моцна пабіты, але гэта не бяда — галоўнае, што сам жывы, здаровы, і больш ніхто не пацярпеў. Машыну ж можна будзе і самому як-небудзь адрамантаваць. “Прэтэнзій ні ад каго чакаць не варта”, — так, верагодна, падумаў малады чалавек, завёў машыну і паехаў далей, але максімальна асцярожна.
Трывожны сігнал на наступны дзень падалі работнікі Лепельскага раёна электрычных сетак. У Лепельскі РАУС была накіравана заява па факце псавання маёмасці.
Асобу кіроўцы ўстанавілі на працягу некалькіх гадзін, тым больш, што факт ДТЗ бачыў жыхар аднаго з бліжэйшых дамоў, а каля пашкоджанага слупа былі рассыпаны рэшткі фрагментаў фарбы.
Цяпер лепяльчаніну давядзецца кампенсаваць замену жалезабетоннай апоры і заплаціць штраф.
Вадзім СЕДЗІН,
намеснік начальніка АДАІ РАУС
маёр міліцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>