«Шанс» впечатляет зрителей своим талантом

20191129_379

З непаўторнымі выступленнямі квартэта настаўнікаў Домжарыцкай дзіцячай школы мастацтваў “Шанс” вядомыя многія жыхары нашага раёна. Спевы ўдзельнікаў квартэта становяцца ўпрыгажэннем многіх мерапрыемстваў. Не так даўно ў творчым жыцці “Шанса” адбылася чарговая значная падзея. На XXIII адкрытым фестывалі аўтарскай песні, паэзіі і візуальных мастацтваў “Віцебскі лістапад” квартэт “Шанс” пад кіраўніцтвам Таццяны Багавец заняў першае месца ў намінацыі “Выканаўца”.

Поспех калектыву прынесла песня маскоўскага барда Аляксея Бардзіна “Паветраны змей”, прэм’ера якой адбылася на фестывалі “Віцебскі лістапад” у мінулым годзе. Творчая і неардынарная асоба, Таццяна Багавец ператварыла адзінагалосную песню ў чатырохгалосную. Цудоўны твор выконваецца ў суправаджэнні гітары, бас-гітары, гармонікі і шэйкера.

Дарэчы, у мінулым годзе “Шанс” таксама стаў пераможцам у гэтай жа намінацыі на фестывалі “Віцебскі лістапад”. Летам бягучага года “Шанс” стаў дыпламантам фестывалю аўтарскай песні імя Юрыя Кукіна “За туманам” у чэшскім горадзе Усце-над-Лабем”. Двойчы квартэт стаў лаўрэатам бардаўскага фестывалю “Зялёны Гран-пры”, які праводзіцца ў Гродзенскім раёне, і Наваполацкага конкурсу аўтарскай песні і паэзіі.

Ад усёй душы віншуем апантаных творцаў з заслужанымі перамогамі, шчыра жадаем не згубіць сваю творчую самабытнасць і па-ранейшаму радаваць гледачоў яркімі сюрпрызамі.

Святлана ВАЗНЯК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>