Гран-при на Международном конкурсе

x941h0gbgagУ творчым жыцці Лепельшчыны адбылая значная падзея — народны драматычны тэатр “Пошук” раённага Дома культуры са спектаклем “А поутру они проснулись…” атрымаў Гран-пры на I Міжнародным тэатральным конкурсе “Мы жывём і творым”,
які праходзіў у г. Вялікія Лукі Пскоўскай вобласці Расіі.

Рэжысёр-пастаноўшчык спектакля — Віктар Джамілашвілі, а акцёры — людзі розных прафесій і спецыяльнасцей, якіх аб’ядноўвае бясконцае жаданне дарыць людзям радасць сустрэчы з мастацтвам. На працягу папярэдніх месяцаў спектакль некалькі разоў быў паказаны на сцэне раённага Дома культуры, Поўсвіжскага СДК і Лепельскага ваеннага санаторыя. Творчы калектыў усёй душой аддаваўся працы, акцёры шукалі падыходы і прыёмы, якія б запомніліся гледачам, перадалі каларыт, закладзены аўтарам п’есы, знакамітым савецкім пісьменнікам і драматургам Васілём Шукшыным.
Наколькі ўдалося рэалізаваць задуму, не магу сказаць. Так, артысты стараліся, добра выконвалі свае ролі і ў выніку атрымалі заслужаную ўзнагароду і станоўчыя водгукі гледачоў. Аднак, на вялікі жаль, саміх гледачоў, аматараў тэатральнай творчасці, якія б прыйшлі на спектакль, ад душы пасмяяліся і паперажывалі разам з героямі, няшмат. На прэм’еры ў РДК была запоўнена хіба палова залы, а ў час наступных пастановак — і таго менш.
Рэкламнай інфармацыі, адкуль патэнцыйны глядач мог бы даведацца пра спектаклі, пастаноўкі, канцэрты, дастаткова. Былі размешчаны афіша на плошчы Свабоды, аб’ява на сайце lepel.by, тыднёвая афіша пра культурныя мерапрыемствы ў раённай газеце… Аднак, як паказвае практыка, такая работа не дае значнага эфекту.
На пытанне, чаму ў апошнія гады паслабляецца цікавасць гледачоў і якім чынам магчыма іх завабіць у глядзельныя залы, ні адзін з апытаных мной людзей, а гэта былі прадстаўнікі розных сфер і прафесій, не даў канкрэтнага і вычарпальнага адказу. Кажуць пра развіццё інтэрнеэту, захопленасць моладзі новымі тэхналогіямі. Аднак жа варта ўзгадаць эпізод са знакамітага фільма “Масква слязам не верыць”, дзе тэлеработнік сцвярджае, што “ў хуткім часе не будзе ні бібліятэк, ні тэатраў, ні кіно — будзе толькі тэлебачанне”. Так, тэлебачанне развіваецца актыўна, але тэатр і кіно не сыходзяць са сцэны.
Калі ж казаць пра народны драматычны тэатр “Пошук”, трэба звярнуць увагу чытача на дзве апошнія, на мой погляд, станоўчыя змены ў яго дзейнасці. Па-першае, паступова пашыраецца рэпертуар тэатра. У ранейшыя гады калектыў рыхтаваў адзін спектакль, паказваў яго некалькі разоў у горадзе і раёне, выязджаў, калі знаходзіліся сродкі, з ім на фестываль ці конкурс. З наступнага ж года ішла работа над новай п’есай. Такім чынам, спектакль паказваўся на працягу года. Зараз жа творчы калектыў тэатра можа паралельна працаваць над двума спектаклямі, якія артысты могуць паказаць у бліжэйшы час — “А поутру они проснулись” і “Дэтэктар хлусні”. У цяперашні час ідзе работа над трэцім спектаклем. Другім жа дасягненнем стала з’яўленне ў калектыве маладых, даволі яркіх артыстаў. Побач з ужо добра вядомымі акцёрамі тэатра — Віталем Хватынцом, Аляксандрам Міхно, Яўгенам Ясюкевічам, заяўляюць пра сябе Дзмітрый Паўлаў, Леанід Забабура, Аляксей Крыўко і Аксана Акуневіч.
На завяршэнне ж хачу яшчэ раз павіншаваць акцёраў тэатра з заслужанай перамогай, пажадаць новых дасягненняў, а самае галоўнае — цікавасці гледачоў, бо менавіта для іх акцёры кожны раз выходзяць на сцэну.
Васіль МАТЫРКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>