Уметь найти нужные слова…

img_3491Па шчаслівай выпадковасці лёсу работа ў прадстаўніцтве Белдзяржстраху па Лепельскім раёне для Валянціны Патоцкай стала жыццёвым прызваннем. Чалавеку са шчырым і адкрытым сэрцам, Валянціне Аляксееўне заўсёды падабалася працаваць з людзьмі.
— Даволі часта людзям, асабліва адзінокім пажылым, хочацца падзяліцца набалелым, пагаварыць па душы. Таму страхавому работніку вельмі важна быць добрым псіхолагам, знайсці патрэбныя словы, каб суцешыць душэўны боль, — шчыра дзеліцца мая суразмоўца.
Рабоце ў прадстаўніцтве Белдзяржстраху па Лепельскім раёне Валянціна Аляксееўна прысвяціла 26 год. Час пралятае непрыкметна. На нейкі момант жанчына ўспомніла сябе юнай выпускніцай Пышнянскай сярэдняй школы, якая стала навучэнкай педагагічнага класа. Такая форма навучання існавала ў савецкі час. Выпускнікі педкласа мелі магчымасць працаваць ва ўстановах дашкольнай адукацыі. Вось і Валянціна Аляксееўна, скончыўшы педклас у Віцебску, тры гады працавала выхавальнікам у Чарэйшчынскім дзіцячым садзе, затым адзін год была загадчыцай Поплаўскага дзіцячага сада. А ў 1993 годзе ўладкавалася на працу страхавым агентам.
З першых дзён працы калегі заўважылі ў Валянціне Аляксееўне добрасумленную работніцу, якая з асаблівай адказнасцю адносіцца да даручанай справы. Кліенты ж палюбілі жанчыну за яе шчырасць, памяркоўнасць і тактоўнасць. За шматгадовую добрасумленную працу Валянціна атрымала шэраг заслужаных узнагарод — была ўшанавана Ганаровай граматай Лепельскага раённага выканаўчага камітэта, а таксама Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства “Белдзяржастрах”. Працуючы страхавым агентам, Валянціна Патоцкая завочна атрымала веды па гэтай спецыяльнасці ў Мінскім фінансава-эканамічным каледжы.
— Нават не верыцца, што ў прадстаўніцтве Белдзяржстраху па Лепельскім раёне працую ўжо амаль трыццаць год. За шматлікія гады работа стала для мяне любімай справай, якая заўсёды прыносіць задавальненне, — шчыра прызнаецца суразмоўца.
Калі ж з’яўляецца вольная хвілінка, Валянціна Аляксееўна з задавальненнем працуе на дачы ля бацькоўскага дома ў вёсцы Пунішча, што размешчаны ў жывапісным месцы непадалёк ад возера. У летні час рупіцца на агародзе і займаецца вырошчваннем кветак. Знайшла Валянціна і сваё сямейнае шчасце. Муж Аляксандр Сяргеевіч працуе ў філіяле “Лепельскі МКК” ААТ “Віцебскі мясакамбінат”, а сын Мікіта набывае веды ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце па спецыяльнасці “Эканоміка і ўпраўленне на прамысловых прадпрыемствах”.
У час размовы з Валянцінай Патоцкай адчула прыемную цеплыню, якая зыходзіць ад яе шчырай душы. Вядома, гэта адчуваюць і шматлікія кліенты, якія заўсёды рады бачыць Валянціну Аляксееўну на парозе свайго дома.
Святлана ВАЗНЯК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>