Диспетчер знает все

img_5230На прыгожую дзяўчыну ў яркай сіняй сукенцы звярнуў увагу, як толькі зайшоў у фае раённага Дома культуры пад час Дня работнікаў сельскай гаспадаркі.
— Добры дзень, дазвольце вас сфатаграфаваць.
— Давайце, — адразу пагадзілася яна. — А вы мяне не пазналі?
— Прызнацца, не…
— Я — Ксенія Прыдатка, дыспетчар УП “Пражэктар-Агра”.
І адразу ўсё стала на свае месцы! Колькі разоў прыязджаў на мехдвор гэтага сельскагаспадарчага прадпрыемства, у першую чаргу заходзіў у дысперчарскую. Там у Ксеніі спачатку даведваўся аб бягучым стане спраў, хто дзе працуе, якія самыя важныя работы стаяць перад вяскоўцамі — дыспетчар заўсёды ведала ўсё.
На сваё прафесійнае свята Ксенія Сяргееўна прыехала ў складзе прадстаўнічай дэлегацыі свайго сельгаспрадпрыемства. Некалькі работнікаў, а таксама кіраўнік гаспадаркі былі адзначаны ў розных намінацыях. У поспехах УП “Пражэктар-Агра” ёсць уклад і простага дыспетчара Ксеніі Прыдаткі.
Тэкст і фота В. МАТЫРКІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>