В выборах депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва приняли участие лепельчане

img_3244Актыўны ўдзел у выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прынялі і наведвальнікі ўчастка для галасавання №30, які размешчаны ў клубе ваеннай часці 71327.

З самай раніцы спяшаліся на выбарчы ўчастак жыхары вёскі Заслонава, а таксама бліжэйшых вёсак Караевічы, Будзішча і Межыца. Да састарэлых, людзей, якія маюць праблемы са здароўем, члены выбарчай камісіі выехалі на дом.
— Вельмі прыемна, што мясцовыя жыхары прынялі актыўны ўдзел у галасаванні, — адзначае старшыня ўчастковай выбарчай камісіі ўчастка для галасавання №30 Таццяна Іванова. — Было бачна, што грамадзяне і, у прыватнасці, моладзь вельмі адказна ставяцца да справы выбараў. Многія прыходзяць на ўчастак сем’ямі.
Адзначу, што дзень правядзення выбараў дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь на ўчастку для галасавання стаў сапраўдным святам. Работнікі Заслонаўскай дзіцячай школы мастацтваў падарылі наведвальнікам цудоўны канцэрт, які адбыўся ў малой зале клуба ваеннай часці 71327. Мілагучнай хваляй ліліся са сцэны спевы ў выкананні вакальнай групы “Кампанэла”, Ангеліны Малахавай, Ірына Карповіч, Аляксандры Мышко і Юліі Серадохавай. Шмат яркіх уражанняў пакінула гледачам выступленне трыа ў складзе юных музыкаў — скрыпача Вячаслава Бардунова, піяніста Радзівона Шыкава і акардэаністкі Аляксандры Клімовіч. Выдатна сыгралі на акардэонах Аксана Кулік і Віялета Цярлеева, уразіла гледачоў ігра скрыпачак Святланы Бардуновай і Алены Бяркозавай. Выразна дапоўнілі сцэнічную дзею прыгожыя танцавальныя кампазіцыі ў выкананні юных удзельнікаў харэаграфічнага калектыву “Reverie” пад кіраўніцтвам Ірыны Мальчэўскай. Цудоўны канцэрт артыстамі Заслонаўскай дзіцячай школы мастацтваў быў падрыхтаваны ў гэты дзень і ў Юркоўшчынскім сельскім клубе-бібліятэцы.
У гэты ж дзень наведвальнікі выбарчага ўчастка маглі пакаштаваць смачныя стравы або выпіць каву з пірожным у буфеце.
Аліна і Кірыл Кавалёвы наведалі выбарчы ўчастак разам з маленькім сынулем Радзівонам. Кірыл працуе начальнікам штаба — першым намеснікам камандзіра батальёна ваеннай часці 71327, а Аліна да адыходу ў водпуск па доглядзе дзіцяці працавала спецыялістам па арганізацыі закупак аддзела па адукацыі райвыканкама.
— Удзел у выбарах для нас заўсёды быў асаблівай падзеяй. Лічу, што гэта ганаровы абавязак кожнага грамадзяніна, паколькі, аддаючы голас за пэўнага кандыдата ў дэпутаты, мы тым самым клапоцімся пра будучыню свайго раёна і ўсёй краіны ў цэлым, — адзначыў Кірыл.
Святлана ВАЗНЯК.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>