Приобрести дрова можно в лесхозе

drova-kolotye-iz-duba-kupit-drova-nedorogo-kupit-photo-245b— Не за гарамі зіма. Я пражываю ва ўласным доме і кожны год вымушаны клапаціцца пра набыццё дроў. Хацелася б даведацца, ці магчыма іх набыць у ДЛГУ “Лепельскі лясгас”, — з такой просьбай звярнуўся на адрас рэдакцыі наш чытач Уладзімір Мацкевіч.
Кампетэнтны адказ мы атрымалі ў намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце ДЛГУ “Лепельскі лясгас” Аляксандра Клундука:
— Трэба адзначыць, што ў ДЛГУ “Лепельскі лясгас” адпускаюцца дровы насельніцтву для асабістага карыстання ў неабмежаванай колькасці.
Для набыцця дроў неабходна звярнуцца ў бліжэйшае лясніцтва, дзе з пакупніком будзе заключана дамова куплі-продажу з абавязковым указаннем тэрмінаў вывазу.
Пасля папярэдняй аплаты на аснове дамовы і дакумента, які пацвярджае аплату, па папярэдняй дамоўленасці ўпаўнаважанай асобай лясніцтва адпускаюцца дровы і выпісваецца суправаджальны дакумент (ТТН-1), які складаецца на кожны рэйс.
— Магчыма, у лясніцтве ажыццяўляецца і паслуга па дастаўцы дроў…
— Так. Пры наяўнасці транспарту ў лясніцтвах могуць аказвацца і такія паслугі.
У кожным лясніцтве ёсць участкі дзяржаўнага ляснога фонду для саманарыхтоўкі дроў. Для гэтага неабходна напісаць заяву, зрабіць аплату кошту драўніны на выдзеленым участку і толькі пасля гэтага магчыма атрымаць адпаведны дазваляльны дакумент (ордэр), які дае права на самастойную вырубку дрэваў. Вываз можа праводзіцца толькі пасля агляду нарыхтаванай драўніны работнікам дзяржаўнай лясной аховы лясніцтва. Па адным ордэры прадастаўляецца не больш за 50 кубаметраў драўніны.
Нагадаю, што ў выпадку парушэння правілаў нарыхтоўкі і вывазу драўніны грамадзяне прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу і кампенсавання нанесенага ўрону.
Святлана ВАЗНЯК.

Один комментарий для “Приобрести дрова можно в лесхозе

  • 08.12.2019 в 10:56 пп
    Permalink

    Хотелось бы чтоб доставка их была подешевле и по оперативнее

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>