На могиле героя

u-5Напярэдадні 75-й гадавіны вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў лепельскія школьнікі, удзельнікі воднай экспедыцыі “Запаведная Бярэзіна”, наведалі месца гібелі сапёра Віктара Кладзіева. Гэта здарылася на Бярэзіне падчас вызвалення.
30 чэрвеня 1944 года, наводзячы пераправу, асколкам снарада сапёр быў паранены. Самастойна перавязаўшы раны, зноў вярнуўся ў строй і сваім учынкам натхніў астатніх байцоў хутчэй закончыць справу. Працаваць даводзілася пад шчыльным агнём варожай авіяцыі, якая бамбіла пераправу. Падчас адной з бамбёжак і загінуў адважны воін. Пахавалі Віктара Кладзіева ў брацкай магіле ў Крайцах. У 1945 годзе яму было пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Пазней на месцы гібелі ўсталяваны памятны знак.
Валерый ТУХТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>