Свята з пахам хлебнай скарынкі

img_2030Абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2019” сёлета праходзіў у адным з найпрыгажэйшых куточкаў Віцебшчыны — горадзе Браславе. У святочны дзень Браслаў стаў сапраўднай культурнай сталіцай, дзе ў адзіным гімне зліліся пранікнёныя словы віншаванняў у адрас перадавых хлебаробаў, цудоўныя песні, харэаграфічныя замалёўкі і, вядома ж, шчодрыя пачастункі.

Немагчыма было прайсці міма шчодрых падвор’яў шэрага арганізацый і прадпрыемстваў Віцебскай вобласці. Радавалі вочы прахожых арыгінальныя пано, цудоўныя кампазіцыі з кветак, садавіны і гародніны. Цёпла сустракалі гасцей і прапаноўвалі пакаштаваць свежаспечаныя пірагі, тарты і булачкі ўмелыя працаўніцы ААТ “Віцебскхлебпрам”, шчыра запрашалі пакупнікоў да багатых гандлёвых радоў спецыялісты ААТ “Віцебскае малако”, “Пастаўскія сыры”, Докшыцкага хлебазавода і многіх іншых прадпрыемстваў.

Са сцэны, з усіх бакоў упрыгожанай складзенымі снапамі жыта, багатымі караваямі, гучалі шчырыя словы віншаванняў у адрас лепшых хлебаробаў Віцебшчыны — перадавых камбайнераў, механізатараў, вадзіцеляў, якія сваёй штодзённай бездакорнай працай сабралі багаты ўраджай і стварылі вялікі каравай Віцебшчыны.

Святлана ВАЗНЯК.

На здымках: яркія моманты абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2019”.   

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>