В деревне загорелся дом

5d4fe6ef145a039148706412 кастрычніка бягучага года ў сем гадзін чатыры хвіліны ў цэнтр аператыўнага кіравання Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне пра пажар дома ў вёсцы Дрымаўшчына.
Пасля прыбыцця на месца выкліку падраздзяленняў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях назіралася адкрытае гарэнне даху жылога дома, які выкарыстоўваўся пад дачу.
Гаспадар, 1942 года нараджэння, пенсіянер, на момант узнікнення пажару знаходзіўся ў доме. Самастойна пакінуў яго да прыбыцця падраздзяленняў МНС.
У выніку пажару ў доме знішчаны дах, столевае перакрыццё, а таксама пашкоджаны сцены і маёмасць.
Прычына пажару высвятляецца. Версія прычыны пажару, якая разглядаецца, — парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, агрэгатаў і ўстройстваў, якія генерыруюць цяпло.
Таццяна ФЕДАРОВІЧ,
інспектар групы прапаганды
і ўзаемадзеяння з грамадскасцю
Лепельскага РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>