Первого октября — День пожилых людей

 

fd5b9a6198488508e9e4519481eb6814Возраст жизненной мудрости

Хутка і непрыкметна пралятаюць гады, і ў жыцці кожнага чалавека наступае перыяд, калі за плячыма засталіся шматлікія гады працы ў арганізацыях, на прадпрыемствах, пасталелі, знайшлі сваю дарогу ў жыцці дзеці, падрастаюць унукі… Час бяжыць няўмольна, але нягледзячы на ўзрост многія пажылыя людзі не страчваюць ранейшай энергіі, аптымізму, прымаюць актыўны ўдзел у многіх творчых мерапрыемствах і сваёй энергіяй зараджаюць акружаючых.
Як адзначыла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Марына Іназемцава, на сённяшні дзень у раёне налічваецца дзевяць тысяч 135 атрымальнікаў пенсій, з іх працоўныя пенсіі атрымлівае восем тысяч 881 грамадзянін. Сярэдні памер пенсіі па ўзросце складае 415 рублёў.
Грамадзян, якія адзінока пражываюць, у нашым раёне зарэгістравана чатыры тысячы 451, адзінокіх — 418. Расходы на выплату пенсій за жнівень склалі 3, 9 мільёна рублёў, а з пачатку года — каля трыццаці мільёнаў рублёў.
Трэба адзначыць, што з боку дзяржавы аказваецца ўсебаковая падтрымка пажылых людзей. 509 чалавек знаходзіцца на абслугоўванні ў аддзяленні сацыяльнай дапамогі на даму ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лепельскага раёна”. Вось ужо не першы год на базе аддзялення пры падтрымцы нашых сяброў з Германіі (каардынатар Ульрыке Егер) рэалізуецца праект “Цёплы дом”. У рамках праекта вядзецца абследаванне ўмоў жылля адзінокіх пажылых людзей. У выпадку неабходнасці правядзення рамонту ў летні час валанцёры — студэнты вышэйшых навучальных устаноў Беларусі і Германіі працуюць на добраўпарадкаванні сядзіб пажылых людзей. Сёлета такую падтрымку атрымала шасцёра пажылых жыхароў нашага раёна.
А колькі прыемных уражанняў у гледачоў пакідаюць яркія выступленні пажылых людзей на святочных канцэртах, тэматычных мерапрыемствах! Удзельнікі хору народнага клуба “Ветэран” Лепельскага РДК не страчваюць жыццёвай бадзёрасці і творчага запалу.
Няхай жа пажылым людзям спадарожнічаюць толькі моцнае здароўе, дабрабыт ва ўсіх справах і падтрымка родных, блізкіх людзей!
Святлана ВАЗНЯК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>