Взрыв на улице Сенная

obshhij-vidПаглядзіце на фотаздымак уважліва. Калісьці гэта была дыхтоўная прыбудова да дома, узведзеная з сілікатных блокаў на цэментным растворы, уцепленая і накрытая шыферам. Зараз жа гэта проста куча абломкаў і друзу. Аднак самым жудасным фактам надзвычайнага здарэння сталі дзве смерці. Расказвае дырэктар філіяла “Чашніцкае вытворчае ўпраўленне” (ВУ “Чашнікігаз”) Дзмітрый Буланчыкаў:
— У доме па вуліцы Сянной жылі муж з жонкай, пенсіянеры. Мужчына быў працавіты, умелы, сам майстраваў розныя рэчы, будаваў. Аднак гэта яго і згубіла. Да дома падведзены прыродны газ, афіцыйна падключаны газавая пліта на кухні і газавы ацяпляльны кацёл. Аднак людзям захацелася больш. Яны захацелі паставіць яшчэ пліту, зрабіць, так бы мовіць, летнюю кухню.
— А гэта магчыма?
— Афіцыйна ў домаўладанні можна адначасова мець і эксплуатаваць некалькі газавых прыбораў: пліт, катлоў. Аднак нездарма падкрэсліваю слова “афіцыйна”. Гэта значыць, што чалавек перад устаноўкай павінен правесці пэўную падрыхтоўчую работу: атрымаць адпаведныя дазволы, падрыхтаваць праект. Падвядзенне газу і ўстаноўку апаратуры павінны ажыццяўляць кваліфікаваныя спецыялісты. Напрыклад, разводку газаправода па тэрыторыі домаўладання трэба рабіць толькі металічнымі трубамі, зварваць іх павінен высокакваліфікаваны зваршчык. У нашым філіяле такія працуюць. Яны не толькі маюць належную кваліфікацыю і вопыт, а і кожны месяц праходзяць праверку ведаў, робяць зварку кантрольных стыкаў.
— Што ж адбылося ў доме на Сянной?
— Мужчына вырашыў усё зрабіць самастойна, не праводзячы ніякіх праектных работ. Самавольна праз трайнік падключыўся да газавай сістэмы, вывеў гумавы кіслародны шланг, да яго падключыў яшчэ дзве газавыя пліты і газавую гарэлку. З яе дапамогай ацяпляў куратнік. У пэўны момант у шлангу мышы прагрызлі дзірку. Газ стаў выцякаць у памяшканне міні-кацельні дома, утвараючы газа-паветраную сумесь, якая і выбухнула ад выпадковай іскры. У выніку міні-кацельня разбурана цалкам, муж з жонкай са значнымі апёкамі былі накіраваны ў аддзяленне рэанімацыі і анестэзіялогіі цэнтральнай раённай бальніцы, і на на пяты дзень памерлі.
— Дзмітрый Віктаравіч, раскажыце падрабязней, як можна афіцыйна падключыць дадатковае газавае абсталяванне?
— Хто мае такую патрэбу, можа звярнуцца ў філіял “Чашніцкае вытворчае ўпраўленне” (ВУ “Чашнікігаз”) у кабінет “адно акно”. Спецыялісты падрабязна раскажуць, якія дакументы патрэбны, якія працэдуры праходзіць. Я ж звярну ўвагу на яшчэ адзін важны момант — тэрмін эксплуатацыі абсталявання, якое выкарыстоўвае газ. Паводле нарматываў, газавыя пліты, воданагравальныя калонкі і катлы павінны быць не старэй за 20 гадоў. Да старой тэхнікі папросту не выпускаецца запчастак і расходных матэрыялаў для яе абслугоўвання і рамонту. Таму рэкамендую людзям перагледзець сваю газавую апаратуру і, калі ўжо падыходзіць час, падумаць пра набыццё новай. Дарэчы, адна самавольна падключаная газавая пліта на Сянной была 1980-х гадоў выпуску, другая — 1970-х. Гэта значыць, апаратура даўно выпрацавала свой нарматыўны рэсурс.
Жадаю ўсім карыстальнікам газу мець толькі камфорт і ніякіх праблем.
Васіль МАТЫРКА.
Фота з архіва філіяла “Чашніцкае вытворчае
ўпраўленне”
(ВУ “Чашнікігаз”).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>