Впереди — большой праздник!

img_1182Святкаванне 580-гадовага юбілею г.Лепеля — падзея, якая аб’ядноўвае ўсіх жыхароў нашага раёна — перадавых работнікаў прамысловасці, сельскай гаспадаркі, медыцыны, адукацыі, культуры, усіх, хто аддаў не адзін дзясятак год самаадданай працы ў арганізацыях, на прадпрыемствах і зараз сваёй бездакорнай працай памнажае агульныя вытворчыя паказчыкі, дабрабыт нашага раёна. Блакітнавокі Лепель стаў Радзімай выдатных вучоных, грамадскіх дзеячаў, вядомых асоб у галіне спорту, культуры і мастацтваў. Штогод праслаўляюць Лепель сваімі поспехамі не толькі на ўзроўні рэспублікі, а і на міжнародным узроўні юныя спартсмены, артысты. Праслаўляюць Лепель і юныя эрудыты — выпускнікі агульнаадукацыйных школ, якія паказваюць высокі ўзровень ведаў на цэнтралізаваным тэсціраванні пры паступленні ў прэстыжныя ўстановы рэспублікі.
З нагоды святкавання 580-гадовага юбілею Лепеля запланаваны шэраг яркіх і незабыўных мерапрыемстваў. Тэатралізаваная цырымонія адкрыцця юбілея горада адбудзецца на плошчы Свабоды. Выдатны святочны настрой гасцям падораць запамінальныя выступленні калектываў мастацкай самадзейнасці дзяржаўнай установы культуры “Лепельскі РДК”, заслужанага аматарскага фальклорнага калектыву Рэспублікі Беларусь “Сунічкі”, выхаванцаў Лепельскай спартыўнай школы і іншых удзельнікаў свята. У цяперашні ж час актыўна вядзецца падрыхтоўка да ўрачыстасці, праходзяць рэпетыцыі выступленняў артыстаў. Усіх гасцей у дзень юбілею горада чакае шмат прыемных сюрпрызаў.
Святлана ВАЗНЯК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>