Новейшее оборудование — основа успешного лечения

dsc_0020З рабочым візітам установу аховы здароўя “Лепельская ЦРБ” наведаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Ігар Мартынаў.

Галоўны ўрач установы Ілья Шандалесаў расказаў пра новы рэнтгенадыягнастычны комплекс “Уніэксперт 2 плюс ADANI». Асаблівасць новага абсталявання ў тым, што яго работа ў лічбавым рэжыме дазваляе знізіць прамянёвую нагрузку на пацыентаў і ўрачоў. У кабінеце — тры рабочыя месцы. Пры неабходнасці рэнтгенздымак можна перадаць па камп’ютарнай сетцы як у самой бальніцы, так і праз інтэрнэт у іншыя медустановы. Акрамя гэтага, у адным кабінеце можна рабіць рэнтген усіх частак цела — як стоячы, так і лежачы.
dsc_0024Дэпутат звярнуў увагу на перавагі новага рэнтгенадыягнастычнага комплексу:
— Часам урачу даводзіцца прымаць рашэнне тэрмінова. І менавіта дзякуючы такому абсталяванню ёсць магчымасць выявіць праблемы і парушэнні ў органах, паставіць дакладны дыягназ, вызначыцца з планам, тыпам лячэння і пракантраляваць яго паспяховасць. Гэта вельмі важна.
Ілья Юр’евіч расказаў пра работу кабінета эндаскапіі, абноўлены сучасным абсталяваннем. Раней гэта працэдура для шматлікіх пацыентаў была непрыемнай. Цяпер жа ўсё адбываецца па-іншаму. Чалавеку робіцца ўнутрывенны наркоз — ён засынае і не адчувае працэдуру калонаскапіі.
Шаноўнаму госцю было прапанавана наведаць педыятрычнае аддзяленне. Ігар Феліксавіч завітаў да маленькай, дзевяцімесячнай, пацыенткі Веры і яе маці Ганны Кажарскай. У дзяўчынкі ўзнялася тэмпература. Пацікавіўся станам, пажадаў хуткага выздараўлення. Вельмі цікава было назіраць, як дзяўчынка ўсміхаецца дэпутату і штосьці расказвае на сваёй, дзіцячай, мове, адчуваючы ад госця пазітыўную энергію.
— З вялікай павагай адношуся да медыцынскіх работнікаў, бо гэта адна з высакародных прафесій. Лячыць людзей, асабліва маленькіх, — нялёгкая праца. Медыцынскі работнік — гэта чалавек, які прысвячае сябе служэнню людзям. Ён бярэ на сябе адказнасць за самае дарагое на свеце — жыццё. Доктар — гэта нават не прафесія, а лад жыцця, уменне саграваць душэўнай цеплынёй душы людзей.
Вось і сёння мы наведалі маленькіх пацыентаў бальніцы. Для кожнай маці яе дзіця — самае дарагое. І калі са здароўем узнікаюць праблемы, мы заўсёды спадзяёмся на медыкаў.
Як дэпутат па магчымасці я імкнуся аказваць установам аховы здароўя садзейнічанне ў набыцці вырабаў медыцынскага прызначэння. Нядаўна ў мясцовую бальніцу былі закуплены бінты, марлевыя павязкі, пластыры і іншыя неабходныя рэчы, якія патрабуюцца пры аказанні медыцынскай дапамогі. І надалей гэта работа будзе працягвацца, — запэўніў Ігар Феліксавіч.
Паміж дэпутатам і галоўным урачом установы аховы здароўя “Лепельская ЦРБ” адбыўся канструктыўны дыялог, у працэсе якога былі вызначаны далейшыя напрамкі работы дзеля паляпшэння медыцынскага абслугоўвання насельніцтва.
Наталля
ХРАПАВІЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>