Открыто совершил кражу мобильного телефона

krazhamobilnogoСудом Лепельскага раёна разгледжана крымінальная справа ў адносінах ураджэнца г. Лепеля, які ўчыніў злачынства па ч.1 арт.206 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Ураджэнец г. Лепеля абвінавачваецца ў тым, што ён наўмысна, бязвыплатна, з карыслівых памкненняў, шляхам грабяжу ў прысутнасці пацярпелага і сведкі адкрыта ўкраў з кішэні курткі пацярпелага мабільны тэлефон і нанёс апошняму матэрыяльны ўрон на агульную суму 52 рублі.
У канцы красавіка 2017 года ўраджэнец г. Лепеля сустрэў сваіх знаёмых — пацярпелага і сведку. Паміж імі адбыўся канфлікт, паколькі яны знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. У час канфлікту паміж сведкам і пацярпелым адбылася бойка. Калі пацярпелы ляжаў на баку на зямлі, ураджэнец г. Лепеля ўспомніў, што ў яго ёсць мабільны тэлефон. Чаму б яго не ўзяць у лік доўгу пацярпелага перад сведкам? Як толькі пацярпелы верне грошы сведку, ён аддасць яму тэлефон. З кішэні курткі пацярпелага ён забраў мабільны тэлефон і перадаў сведку. Пазней тэлефон сведка выкінуў у скрыню для смецця. У далейшым ураджэнец г. Лепеля кампенсаваў пацярпеламу матэрыяльны ўрон за тэлефон.
Як у час папярэдняга, так і ў час судовага следства ўраджэнец г. Лепеля сваю віну прызнаў цалкам і чыстасардэчна раскаяўся.
З улікам меркавання дзяржаўнага абвінаваўцы судом Лепельскага раёна ўраджэнец г. Лепеля прызнаны віноўным ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч.1 арт.206 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін адзін год. У адпаведнасці з ч.1 арт.78 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь вызначана не прыводзіць асноўнае пакаранне — пазбаўленне волі ў выкананне, калі на працягу аднаго года ён не ўчыніць новае злачынства і будзе выконваць ускладзеныя на яго судом абавязкі. У адпаведнасці з ч.5 арт.78 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь ён абавязаны да ўплаты ў даход дзяржавы крымінальна-прававой кампенсацыі ў памеры трыццаць базавых велічынь і выканання грамадска-карысных работ у аб’ёме 120 гадзін.
У адпаведнасці з ч.1 арт.107 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у адносінах да грамадзяніна прыменены прымусовыя меры бяспекі і лячэння ад хранічнага алкагалізму па месцы адбывання пакарання.
Названы прыгавор суда Лепельскага раёна ўступіў у законную сілу.
Віталь ЖЫГІМОНТ,
пракурор раёна
малодшы саветнік юстыцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>