Присвоил пластиковую карточку, ввел пин-код…

2036784_originalПра тое, наколькі важна быць асцярожнымі пры выкарыстанні ўласных пластыкавых картак, прыходзілася неаднаразова папярэджваць жыхароў раёна. Аднак, на вялікі жаль, многія грамадзяне па-ранейшаму легкадумна адносяцца да сваіх грошай, давяраючы ўласныя карткі староннім асобам.
Не так даўно была разгледжана крымінальная справа ў адносінах ураджэнца пасёлка гарадскога тыпу Бешанковічы, які ўчыніў злачынства, прадугледжанае часткай 2 арт.212 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Ураджэнец Бешанковічаў у канцы снежня 2018 года, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, у кватэры пацярпелай К. наўмысна, з карыслівых намераў вырашыў учыніць крадзеж грашовых сродкаў і выкарыстаў для гэтага камп’ютарную тэхніку. Тайна, супрацьпраўна завалодаў пластыкавай карткай грамадзянкі, увёў заведама ілжывую інфармацыю пра трымальніка карткі пацярпелай, а менавіта пін-код. Такім чынам атрымаў несанкцыянаваны доступ да інфармацыі пра карт-рахунак жанчыны і зняў адтуль грошы. У выніку злачынных дзеянняў пацярпелай К. быў нанесены ўрон на агульную суму 198,40 рублёў.
І ў час папярэдняга, і судовага следства ўраджэнец Бешанковічаў сваю віну прызнаў цалкам і чыстасардэчна раскаяўся.
Судом Лепельскага раёна ён прызнаны віноўным ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага часткай 2 артыкула 212 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і яму прызначана пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 50 базавых велічынь без пазбаўлення права займаць адпаведныя пасады або займацца адпаведнай дзейнасцю. На аснове часткі 3 артыкула 49 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прызначана дадатковае пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ на тэрмін сто гадзін.
Прыгавор уступіў у законную сілу.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>