Ущерб — 320 рублей

thief-1562699_1280Разгледжана крымінальная справа ў адносінах жыхара вёскі Малы Поўсвіж, які ўчыніў злачынства, прадугледжанае ч.1 артыкула 205 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Жыхар вёскі Малы Поўсвіж у канцы лютага бягучага года зайшоў на адну з прысядзібных тэрыторый і ўкраў адтуль разнастайныя металічныя дэталі, металічны сейф, ванну і тым самым нанёс урон гаспадарам на агульную суму 320 рублёў. Украў маёмасць з мэтай далейшага продажу.
Як у час папярэдняга, так і судовага следства злодзей сваю віну прызнаў цалкам і чыстасардэчна раскаяўся.
Судом Лепельскага раёна жыхар вёскі Малы Поўсвіж прызнаны віноўным ва ўчыненні злачынства, і яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на адзін год. У адпаведнасці з часткай 1 артыкула 77 Крымінальнага кодэкса была прыменена адтэрміноўка выканання пакарання на адзін год, калі на працягу адтэрміноўкі грамадзянін не ўчыніць новага злачынства і будзе выконваць ускладзеныя на яго судом абавязкі.
Названы прыгавор суда Лепельскага раёна ўступіў у законную сілу.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>