Юные спасатели гимназии — в числе первых

img_8461Завяршыўся XV Рэспубліканскі дзіцячы палявы лагер  “Выратавальнік”. За званне лепшых юных выратавальнікаў краіны  змагаліся зборныя каманды ўсіх рэгіёнаў Беларусі і горада Мінска.

Удзельнікі лагера на працягу чатырох дзён пераадольвалі шматлікія выпрабаванні, дэманстравалі навыкі ўстаноўкі палаткі і развядзення вогнішча, стральбы з пнеўматычнай вінтоўкі і аказання першай медыцынскай дапамогі. Юныя выратавальнікі прадэманстравалі таксама ўменні баявога разгортвання ад пажарнага аўтамабіля з тушэннем умоўнага пажару, выратавання людзей пры тэхнагеннай аварыі і апранання ахоўных хімічных касцюмаў. Юныя выратавальнікі таксама ўдзельнічалі ў творчых конкурсах, дзе каманды праявілі свае сцэнічнае майстэрства і артыстызм — ад прадстаўлення палатачнага гарадка ў стылі кірмашу бяспекі да дэманстрацыі мюзікла або міні-спектакля.
Па выніках спаборніцтваў у агульнакамандным заліку трэцяе месца заняла каманда Віцебскай вобласці, у склад якой увайшлі навучэнцы гімназіі імя І. Ерашова. Падарункамі, граматамі і прызамі ўзнагародзілі пераможцаў Міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка і намеснік Міністра па надзвычайных сітуацыях Анатоль Далгалевец.
Самай жа галоўнай узнагародай для юных выратавальнікаў стала мноства станоўчых эмоцый і незабыўных уражанняў, з якімі яны вярнуліся з мерапрыемства.
Асаблівых слоў падзякі заслугоўваюць таксама настаўнік матэматыкі дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія імя І. Ерашова” Марыя Цюкала і выкладчык ДУА “Лепельская дзіцячая школа мастацтваў” Юрый Белянкоў за актыўную дапамогу ў падрыхтоўцы дзяцей да ўдзелу ў Рэспубліканскім дзіцячым палявым лагеры “Выратавальнік”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>