Лучшие слова поздравлений и награды — ветеранам Лепельщины

img_0288Лепельшчына ганарыцца імёнамі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, подзвігі якіх назаўсёды сталі яркімі старонкамі нашай гісторыі. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды вялі барацьбу з фашыстамі на франтах, былі актыўнымі ўдзельнікамі партызанскага руху — цаной сваіх жыццяў набліжалі светлы Дзень Перамогі. Нямала жыхароў нашай краіны змагалася з фашысцкімі захопнікамі і ў блакадным Ленінградзе. Сярод іх ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Барыс Парадкін і Аляксандр Рэйх.

З нагоды 75-ай гадавіны поўнага вызвалення Ленінграда ад фашысцкай блакады ад Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь былі перададзены імянныя памятныя знакі і паштоўкі з віншаваннем ветэранам-блакаднікам ад губернатара Санкт-Пецярбурга.
“27 студзеня — вялікая і свяшчэнная дата ў гісторыі Айчыны — Ленінградскі Дзень Перамогі.
Гераічнаму подзвігу нашых землякоў няма роўных у гісторыі. Пераадольваючы найцяжэйшыя выпрабаванні, горад выстаяў і перамог. Для ўсяго свету ён стаў сімвалам мужнасці, стойкасці і найвялікшай сілы духу.
Мы нізка схіляем галовы перад святой памяццю загінулых — абаронцамі і жыхарамі Ленінграда, усіх, хто аддаў свае жыцці за шчасце будучых пакаленняў, — адзначаецца ў пісьме. — Нізкі паклон ветэранам і вечная памяць ім за мір і свабоду. Вашы подзвігі ў гонар Айчыны былі і застаюцца прыкладам для ўсіх нас, натхняюць на працу дзеля дабрабыту Расіі і Санкт-Пецярбурга.
Для таго, каб выказаць цёплыя словы падзякі і шчырыя пажаданні, уручыць памятныя знакі і паштоўкі з віншаваннямі, намеснік старшыні райвыканкама Віктар Азаронак, намеснік дырэктара ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лепельскага раёна” Таццяна Міснік і спецыяліст па сацыяльнай рабоце ўстановы Марына Тухта наведалі ветэранаў.
Час не стаіць на месцы, на вялікі жаль, многіх ветэранаў ужо няма ў жывых… Пакінуў жыццё і Аляксандр Якаўлевіч Рэйх, які пражываў у вёсцы Заслонава. Памятны знак і паштоўка з віншаваннем былі ўручаны яго жонцы Ніны Дзмітрыеўне.
img_0533У гэты ж дзень заслужаная ўзнагарода была ўручана і ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Барысу Аляксандравічу Парадкіну, які пражывае ў г.Лепелі.
— Вялікі дзякуй вам за вашы мужнасць, адвагу і гераізм. Ваша бясстрашная барацьба з фашыстамі, нялёгкі, але ўпэўнены шлях да Перамогі сталі выдатным прыкладам для маладога пакалення. Моцнага вам здароўя, далейшага жыццёвага аптымізму, бадзёрасці і доўгіх год жыцця, — прагучалі шчырыя словы ў адрас ветэрана ад намесніка старшыні райвыканкама Віктара Азаронка.
Немагчыма не захапляцца слаўным баявым шляхам ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Ісаака Прыцкера. Ісаак Эмануілавіч быў удзельнікам вызвалення Беларусі, у прыватнасці, горада Мінска, узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі і Айчыннай вайны I ступені, мае восем падзяк І.Сталіна за разгром усходне-прускай групоўкі нямецкіх войскаў на паўднёвым захадзе ад Кёнігсберга, за валоданне гарадамі Алештайнам, Віленбергам, Хайлігенбайлам, Браўнсбергам і Артэльсбургам, за акружэнне і ліквідацыю групы нямецкіх войскаў на паўднёвым усходзе ад Берліна і многія іншыя.
І Ісаак Прыцкер не губляе жыццёвага аптымізму і бадзёрасці духу, часта сустракаецца з моладдзю, дзеліцца ўспамінамі аб пройдзеных франтавых дарогах.
Не так даўно Ісаак Эмануілавіч адзначыў сво 95-гадовы юбілей. З нагоды гэтай значнай падзеі з ветэранам Вялікай Айчыннай вайны сустрэліся старшыня Лепельскага раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан, а таксама старшыня раённага Савета ветэранаў Васіль Майзус і сакратар савета Валянціна Носік.
— Ваш жыццёвы шлях — гэта гонар для ўсіх нас, нашчадкаў Вялікай Перамогі. Мы не перастаём захапляцца вашай адвагай у барацьбе з ворагам, мужнасцю, стойкасцю і бясконцаў любоўю да Радзімы. Вялікі дзякуй за тое, што і зараз не губляеце актыўнасці і аптымізму. Няхай вас ніколі не пакідаюць моцнае здароўе, бадзёрасць і дабрабыт ва ўсіх справах! — ад душы пажадаў ветэрану вайны Ігар Урбан і ўзнагародзіў яго Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў за актыўны ўдзел у ветэранскім руху, значную работу па патрыятычным выхаванні моладзі і ў сувязі з 95-годдзем з дня нараджэння.
Найлепшыя пажаданні Ісааку Прыцкеру выказаў таксама старшыня раённага савета ветэранаў Васіль Майзус. Васіль Канстанцінавіч уручыў ветэрану віншавальнае пісьмо за шматгадовую работу па патрыятычным выхаванні моладзі, за актыўную жыццёвую пазіцыю і ў сувязі з 95-гадовым юбілеем.
— Мы свята верылі ў хутчэшае вызваленне — і перамаглі. Менавіта гэта заўсёды дапамагала нам у час баёў, у паядынку з ворагам, — адзначыў Ісаак Эмануілавіч. — Шчыра жадаю, каб нашы дзеці, унукі і праўнукі заўсёды жылі ў шчасці, міры, згодзе і ніколі не ведалі, што такое жудаснае слова “вайна”.
Святлана ВАЗНЯК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>