Лепельщина помнит, Лепельщина гордится

img_9783 Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь — гэта свята, якое аб’ядноўвае тысячы жыхароў нашай краіны, свята, якое штогод нагадвае пра яркія старонкі слаўнага мінулага, калі нашы бацькі, дзяды і прадзеды змагаліся з ворагам на франтах, актыўна наладжвалі партызанскі рух, вялі барацьбу ў падполлі…

img_9798Дзякуючы іх подзвігам Беларусь была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а нам падорана магчымасць жыць у светлай мірнай краіне і не чуць варожых стрэлаў. І сёлета, адзначаючы 75-ю гадавіну вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, мы ўшаноўваем памяць пра наша слаўнае мінулае і шчыра радуемся за нашых землякоў, якія дасягаюць значных поспехаў у розных галінах народнай гаспадаркі, ганарымся дасягненнямі выдатных навукоўцаў, спартсменаў і творцаў. З такімі ўзнёслымі думкамі і прыўзнятым настроем іду на свята з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
img_0002 img_0021 img_0107 img_9926Перад пачаткам правядзення святочных мерапрыемстваў па традыцыі адбылося ўскладанне вянкоў да магіл ахвяраў фашызму і загінулых воінаў. Пад чуллівыя гукі духавога аркестра 19-й асобнай Гвардзейскай механізаванай брыгады прадстаўнікі мясцовай улады, гарадскіх арганізацый і прадпрыемстваў усклалі вянкі да мемарыяльнага знака, устаноўленага на месцы расстрэлу жыхароў Лепеля ля будынка сярэдняй школы №3. Вянкі былі ўс4кладзены таксама да брацкай магілы чырвонаармейцаў і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, на Прывакзальнай плошчы, а таксама да помніка партызанам і падпольшчыкам, што загінулі ў гады вайны, ля райваенкамата. Разам з прадстаўнікамі Лепельскай раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі былі ўскладзены вянкі да помніка У. І. Леніну, а таксама да магіл загінулых чырвонаармейцаў у скверы на плошчы Свабоды. У гонар воінаў, якія аддалі свае жыцці ў барацьбе з ворагам, былі дадзены зброевыя залпы.


Яркім пачаткам святочнага дня стаў шэраг запамінальных мерапрыемстваў. Шмат прыхільнікаў мастацтва сабралася ў дзяржаўнай установе культуры “Лепельскі раённы Цэнтр рамёстваў”, дзе адбылося адкрыццё выставы клуба майстроў ласкутнага шыцця “Валошкі” (г.Мінск).
Перад уваходам у гарадскі парк раскінуліся багатыя гандлёвыя рады. Бацькі ахвотна набывалі дзецям цацкі, надзіманыя шары і ласункі. І дарослых, і дзяцей зацікавіла выстава зброі, а таксама ваеннай, пажарнай і сельскагаспадарчай тэхнікі. Хлопчыкі адчувалі сябе сапраўднымі воінамі, трымаючы ў руках аўтаматы. Многія ўзбіраліся на аўтамабілі і фатаграфаваліся на памяць. Работнікі Лепельскага райспажыўтаварыства шчыра запрашалі пакупнікоў набыць духмяны шашлык, мясныя, кулінарныя вырабы і ахаладжальныя напоі.
Навучэнцы Лепельскага аграрна-тэхнічнага каледжа падрыхтавалі цікавую выставу, дзе прадставілі свае ўменні і навыкі, шматлікія ўзнагароды, атрыманыя ў шэрагу прафесійных конкурсаў, на спаборніцтвах, а таксама расказалі пра спецыяльнасці, якія можна набыць ва ўстанове. Увайшоўшы ў гарадскі парк, кожны з гасцей адразу адчуваў прыліў станоўчых эмоцый і творчай энергіі. Немагчыма было прайсці міма цудоўных вырабаў юных майстроў установы дадатковай адукацыі “Лепельскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі” — радавалі вочы непаўторныя ўпрыгажэнні з бісеру, арыгінальныя пано, сурвэткі і вышыванкі, створаныя ўмелымі рукамі.

У чарговы раз уразілі гледачоў творы выдатных майстроў Лепельскага Цэнтра рамёстваў. Саматканыя паясы, вырабы з гліны, бісеру і саломкі, ручнікі, лялькі і многія іншыя работы захаплялі гасцей. Работы, выкананыя ў тэхніцы “Роспіс па шкле” Вольгі Ганчар, гліняныя сувеніры Вольгі Тыртышнай і іншых аўтараў вельмі спадабаліся гледачам. Шмат прыгожых вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці выставілі на суд гледачоў і юныя майстры аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН Лепельскага раёна.
Работнікі Лепельскай цэнтральнай раённай бібліятэкі шчыра запрашалі гасцей прыняць удзел у інтэлектуальным міксе, акцыі “Ці чытаеце вы кнігі пра вайну?”. Жадаючыя праверыць свае веды ўдзельнічалі ў віктарыне і атрымлівалі прызы. Тут жа была падрыхтавана выстава кніг на тэму вайны “Памяць пылаючых гадоў”.
Немагчыма было прайсці міма фотавыставы “Вызваліцелі”, падрыхтаванай работнікамі раённага краязнаўчага музея, выставы работ фатографа Э. Жураўскага “Мае землякі”, зацікавілі гледачоў выставы-прэзентацыі аграсядзіб Лепельскага раёна.
Пранікнёныя гукі песень, мілагучныя вершаваныя радкі прыцягвалі гледачоў да сцэны танцавальнай пляцоўкі, дзе была наладжана работа літаратурна-музычнага кафэ “Пад небам жураўліным…” Вершы пра вайну, напісаныя вядомымі паэтамі раёна Святланай Якубоўскай, Мікалаем Яршовым, Верай Бародзіч, Соф’яй Несцярук і многімі іншымі, закранулі глыбокія струны душы.
Шмат святочных сюрпрызаў у гэты дзень было падрыхтавана і для дзяцей. Хлопчыкі і дзяўчынкі пажадалі зрабіць аквагрым, пазабаўляцца і сфатаграфавацца на памяць побач з папулярнымі мультыплікацыйнымі героямі Машай і Мядзведзем. Ад душы весяліліся дзеткі таксама на атракцыёнах, на дзіцячых гульнявых пляцоўках. Цікава было паназіраць і за інтэлектуальнай гульнёй удзельнікаў клуба спідкубінга “РубікON”, што дзейнічае пры РДК.
А якое ж свята без паходнай кухні? На свежым паветры многія госці свята пажадалі пакаштаваць апетытнай салдацкай кашы. У кампаніі сяброў, непадалёк ад возера яна, вядома, была асабліва смачнай.
Мілагучныя музычныя акорды паклікалі гледачоў да сцэнічнай пляцоўкі летняга амфітэатра. “Пад мірным небам роднай Беларусі”, — такую назву атрымала тэатралізаваная канцэртная праграма, прысвечаная Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
З першых хвілін канцэрта гледачы вярнуліся ў далёкія ваенныя гады. Слухаючы пранікнёныя вершаваныя радкі, музычныя спевы, усе ў чарговы раз адчулі вялікі душэўны боль, які не даваў спакою маці, сёстрам і каханым воінаў, што не вярнуліся з поля бою.
З цёплым святочным віншаваннем да жыхароў раёна і ўсіх гасцей звярнуўся старшыня райвыканкама Міхаіл Кісялевіч:
— У гісторыі любой нацыі існуюць старонкі, якія перадвызначаюць яе лёс, яе будучыню. Трэцяга ліпеня — гэта дзень нашай славы і гонару, памяці пра мінулае і гонару за сучаснасць, бо для кожнага з нас паняцці Свабода, Перамога і Суверэнітэт з’яўляюцца вялікімі і адзінымі.
Нізкі вам паклон, нашы дарагія ветэраны, за ўсё, што вамі зроблена для нашай свабоды, шчасця і светлай будучыні. Мы ганарымся вамі і схіляем галовы перад вашай мужнасцю.
Галоўная задача для нас у цяперашні час — дастойна пранесці, перадаць сваім дзецям і ўнукам гістарычную эстафету, атрыманую ад пакалення пераможцаў і стваральнікаў, захаваць мір і спакой на роднай зямлі.
Зберагчы гэта — задача не толькі дзяржавы, улады, а і абавязак кожнага чалавека, які шчыра любіць сваю зямлю і свой родны дом, — адзначыў у час свайго выступлення Міхаіл Леанідавіч.
Працягам сцэнічнай дзеі сталі цудоўныя выступленні юных вакалістаў і танцораў, а таксама вядомых у раёне спевакоў. Лірычны настрой падарылі гледачам выступленні Ірыны Бусавай, Алены Кузьміновай, вакальнай групы “Кампанэла”. Зараду бадзёрасці і энергіі дадало ўсім выступленне цымбалісткі Ганны Шаркоўскай. З асаблівай замілаванасцю гледачы сачылі за выступленнем юных артыстаў — удзельнікаў дзіцячага тэатра гульні “Вясёлы перапынак” Лепельскага РДК, якія прачыталі вершы. Цёпла былі сустрэты выступленні Міланы Навічковай і Вольгі Шык, артыстаў узорнага ансамбля танца “Лілея”, узорнага тэатра танца “Капрыз”, спявачак Таццяны Невядомскай, Наталіі Мацюш і іншых.
* * *
Прыемны сюрпрыз чакаў гасцей свята і вечарам. На сцэне летняга амфітэатра шматлікіх гледачоў прывіталі нашы госці са сталіцы — удзельнікі шоу “Алюр”, якія прадставілі праграму “На біс!”. Матывы цыганскіх песень кожнаму з гледачоў падарылі выдатны настрой. Яркім жа завяршэннем святочнага вечара сталі акцыя “Праспяваем гімн разам!” і святочны феерверк.
Да апоўначы моладзь весялілася пад запальваючыя рытмы дыскатэкі.
Як цудоўна, што вось ужо 75 год мы жывём у мірнай, шчаслівай і незалежнай краіне — выбіраем свой шлях у жыцці, набываем прафесіі, упэўнена крочым у будучыню… Няхай жа з году ў год квітнее, набірае моц наша родная краіна, а поспехі і дасягненні нашых землякоў толькі памнажаюцца! Са святам цябе, родная Беларусь!
На здымках: яркія моманты свята.
Святлана ВАЗНЯК.

Один комментарий для “Лепельщина помнит, Лепельщина гордится

  • 19.07.2019 в 1:29 пп
    Permalink

    День Независимости — это великий праздник для нашего народа, а сделали возможным праздновать такой праздник наши герои-ветераны, которые на алтарь победы положили годы своей жизни, здоровье, много сил, терпения и отваги. Спасибо ВАМ за это!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>