День Независимости Республики Беларусь стал незабываемым событием для жителей Лепельщины

img_9665Праходзяць гады, мінаюць дзесяцігоддзі… Кожны год мы сустракаем свята, якое па-асабліваму хвалюе сэрца і вяртае нас да далёкіх падзей Вялікай Айчыннай вайны. Мы ў чарговы раз нізка схіляем галовы перад подзвігамі адважных франтавікоў, партызан і падпольшчыкаў, якія рашуча ішлі да Перамогі, і ад душы радуемся таму, што вось ужо 75 год не чуем варожых стрэлаў і жывём на шчаслівай мірнай зямлі.
З нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у нашым раёне прайшоў шэраг незабыўных мерапрыемстваў. Пахмурнае надвор’е з раніцы не стала перашкодай для шматлікіх гасцей, якія пажадалі наведаць свята.
Перад пачаткам святочнай праграмы ў Лепелі былі ўскладзены вянкі і кветкі да магіл загінулых воінаў. Першым месцам наведвання прадстаўнікоў мясцовай улады, гарадскіх арганізацый і прадпрыемстваў стаў мемарыяльны знак, устаноўлены на месцы расстрэлу жыхароў нашага раёна непадалёк ад будынка сярэдняй школы №3. У мерапрыемстве прынялі ўдзел і юныя ўдзельнікі пінерскай дружыны школы імя Ю. Смірнова. Памяць аб ахвярах фашызму была ўшанавана хвілінай маўчання.
Шэраг яркіх і запамінальных мерапрыемстваў з нагоды Дня Незалежнасці быў арганізаваны і ў гарадскім праку. Рэпартаж аб правядзенні свята, чытайце, калі ласка, у наступным нумары газеты.
Святлана ВАЗНЯК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>