В лесах Лепельщины работают видеокамеры

les1-a648d691dd63328786b02cd67c0812b593431033Высокія тэхналогіі паступова пранікаюць нават у такую кансерватыўную сферу, як лясная гаспадарка. Напэўна, кожны, праязджаючы па трасах, заўважаў на ўзбочынах дарог, каля з’ездаў у лясы шыльды з папярэджаннямі кшталту “Чысціню ў лесе не парушаць, працуе фотакамера”. Пра гэтыя новаўвядзенні гутарым з намеснікам дырэктара ДСГУ “Лепельскі лясгас” Аляксандрам Клундуком.
— Аляксандр Лявонавіч, колькі камер сёння ахоўваюць нашы лясы?
— Пачыналі мы некалькі год таму, калі не памыляюся, з трох фотакамер. Зараз ля лясных масіваў устаноўлена 17 камер, і іх колькасць будзем паступова павялічваць. Звычайна мы іх ставім у найбольш праблемных месцах, дзе людзі часцей спрабуюць шкоднічаць: без дазволу высякаць лес, выкідваць смецце і г.д. Камеры працуюць у рэжыме рэальнага часу, гэта значыць, што яны пастаянна на сувязі з лесагаспадарчай установай. У любы момант можна паглядзець, што дзе адбываецца, што было гадзіну, дзве, суткі, тыдзень таму, хто праязджаў, праходзіў і які транспарт. Бывае, што і дзікія жывёлы трапляюць пад прыцэл аб’ектыва.
— Набыць фотакамеру, камп’ютар з вялікім аб’ёмам памяці, аплаціць паслугі каналаў сувязі, па якіх інфармацыя перадаецца на месца, — вялікія расходы. Наколькі яны акупляюцца?
— Так, расходы не маленькія, і, магчыма, яны наўпрост не акупяцца. Аднак, на мой погляд, больш важны эфект выхавання. Памятаю, каля дзесяці-пятнаццаці гадоў таму вакол кожнай вёскі ў лясах і кустоўі былі некантраляваныя сметнікі, людзі прыбранае вакол дамоў і сядзіб смецце папросту вывозілі ў лес і скідвалі там. Часам і працаўнікі сельскагаспадарчых, дарожных, будаўнічых арганізацый маглі паказаць сваю некультурнасць. За гады нам удалося змяніць сітуацыю карэнным чынам у лепшы бок. Так, шмат робіцца самімі працаўнікамі лясной гаспадаркі. Леснікі абыходзяць масівы, сочаць за парадкам, працуюць з людзьмі. А фотапасткі ў гэтым значна дапамагаюць.
— Прывядзіце канкрэтныя прыклады.
— На працягу мінулага года з дапамогай камер фотафіксацыі выяўлены тры правапарушэнні ляснога заканадаўства: два факты выкідвання смецця і адзін — незаконнай высечкі драўніны. Сёлета ўвесну быў зафіксаваны яшчэ адзін факт. Мужчына, жыхар вёскі Забароўе, рыхтуючыся да вялікага свята, навёў парадак на сваёй сядзібе, прыбраў смецце. Што ж, добрая справа. Аднак, каб пазбавіцца ад яго, спрабаваў вывезці яго на трактары з прычэпам у лес. Хочацца сказаць: “Вяскоўцы! Вы заключылі дамовы на вываз смецця, аплачваеце працу і наяўнасць смеццевых кантэйнераў — калі ласка, карыстайцеся імі!”. Дзякуючы фатаграфіям мужчыну знайшлі хутка. Ён не адпіраўся. У хуткім часе прыбраў сваё смецце, яго было няшмат, каля аднаго кубаметра. Аднак вяскоўцу ўсё роўна давядзецца заплаціць штраф.
Васіль МАТЫРКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>