Незабываемый отдых на озере

ozero-bereshha— Мы з мужам ужо не першы год займаемся экалагічным турызмам. Хацелася б даведацца, якія вадаёмы можна выкарыстоўваць з гэтай мэтай у Бярэзінскім біясферным запаведніку, — з такой просьбай звярнулася на адрас рэдакцыі наша чытачка Наталля Мазго.

ozero-bereshha-1Кампетэнтны адказ мы атрымалі ў інжынера-паляўніцтвазнаўцы эксперыментальнай лясной гаспадаркі Андрэя Кузьміна, які адзначыў:
— Распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад трэцяга чэрвеня 2008 года №156рп “Аб прадастаўленні паляўнічых і рыбалоўных угоддзяў у бязвыплатнае карыстанне” ў рэдакцыі распараджэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №49рп ад 28 сакавіка бягучага года возера Бярэшча перададзена ў карыстанне ДПУ “Бярэзінскі біясферны запаведнік”. У сувязі з гэтым у запаведніка з’явілася магчымасць развіцця інфраструктуры, аматарскага рыбалоўства і экалагічнага турызму на гэтым возеры. У планах на бліжэйшую будучыню — будаўніцтва комплексу гасцявых домікаў на сваях, прычалаў і абсталяваных месцаў для лоўлі рыбы з берага, рэканструкцыя аб’екта водарэгулявання з магчымасцю бесперашкоднага праходу рыбы на нераст, зарыбленне вадаёма разнастайнымі перспектыўнымі для аматарскага рыбалоўства відамі рыб, адраджэнне традыцыйных спосабаў лоўлі рыбы, правядзенне розных водных экскурсій па назіранні за воднымі і каляводнымі відамі жывёл.
У сувязі з гэтым з адзінаццатага чэрвеня бягучага года на возеры Бярэшча арганізавана платная аматарская лоўля рыбы. Кошт пуцёвак даволі прымальны. Для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, інвалідаў I і II груп, непаўналетніх да шаснаццаці год прадугледжана 50-працэнтная зніжка (разліковы час — 12.00). Таксама ёсць магчымасць арандаваць грабную лодку і гасцявы домік “Бярэшча”, размешчаны на беразе возера. Пуцёўкі можна набыць у ГК “Сергуч” з 8.00 да 17.00 або з 8.00 да 20.00 (у адпаведнасці з графікам работы).
Даведкі можна атрымаць па тэлефонах 8(02132)2-63-00 (ГК “Плаўна” з 8.00 да 17.00 або з 8.00 да 20.00 (у адпаведнасці з графікам работы), 8(02132)6-15-84, 8(029)145-77-78 (МТС), ЭТК “Ніўкі” з 8.00 да 17.00 або з 8.00 да 20.00 (у адпаведнасці з графікам работы), па тэлефоне 8(02132)5-11-99, 8(029)145-77-75 (МТС), а таксама ў ЭТК “Бярэшча” з васьмі да 18 гадзін па тэлефоне 8(029)712-65-17.
Упэўнены, што кожны з нашых гасцей атрымае прыемныя ўражанні ад адпачынку.
Гутарыла
Святлана ВАЗНЯК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>