Воспоминания о войне

1556964820_-2
Нам, дзецям, якія нарадзіліся пасля вайны, пашчасціла не бачыць тыя жахлівыя падзеі, што адбываліся ў нашых мясцінах. Але і сёння памятаю, як жыхары нашай вёскі Верабкі ўспаміналі пра першыя дні, калі пачалася Вялікая Айчынная.
Лізавета Шушкевіч сушыла сена, калі пачула і адначасова ўбачыла мноства тэхнікі, якая набліжалася да моста праз раку Бусянку. Зараз гэта месца каля прыдарожнага комплексу “Гасціны двор”. Ніхто не мог ведаць, што тыя танкі і машыны былі нямецкімі. Жанчына ўбачыла, як на супрацьлеглым беразе ракі да моста бяжыць чырвонаармеец. Прагучалі стрэлы, і салдацік паваліўся на зямлю, нібы падкошаны. У гэтым няроўным баі загінула яшчэ некалькі чырвонаармейцаў, якія ахоўвалі пераправу.
Пасля вайны цётка Лізавета паказала пашукоўцам месца, дзе пахаваны загінулыя. Рэшткі пяці чалавек, сярод якіх была і жанчына, перазахавалі ў брацкай магіле ў Лепелі.
Бабулі Анэце Шушкевіч на пачатку вайны давялося стаць сведкай таго, як гналі калону ваеннапалонных па бальшаку з Лепеля ў накірунку Свяды. Жанчына бачыла, што адзін з палонных, зняможаны, паваліўся на зямлю. Да яго падскочылі канваіры і стрэлілі. Калі доўгая калона схавалася ў клубах пылу за бліжэйшым паваротам, Анэта вырашыла падысці бліжэй. Яна пабачыла, што салдацік яшчэ жывы. Разам з Лідай Шушкевіч адцягнулі яго з бальшака ў бяспечнае месца. Даглядалі параненага, якому пашчасціла выжыць, бо куля, прайшоўшы навылет ля вуха, нават не пашкодзіла зубоў. Пасля вайны той чырвонаармеец дасылаў Анэце лісты з падзякай за выратаванне. А месца, дзе ён ляжаў, і сёння называюць Пленны Барок.
Мікалай ТУХТА,
былы жыхар в. Верабкі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>