Военный спорт

img_1998 Тое, што вайскоўцы павінны мець добрую фізічную форму, — аксіёма, якая прымаецца без доказаў: фізічна слабы чалавек не зможа сябе абараніць, не тое, што сваю краіну.

Аднак і сярод ваеннаслужачых ёсць амаль прафесійныя спартсмены, якія могуць на бегавых дарожках і спартыўных снарадах паказаць ледзьве не рэкордныя вынікі. Гэта яшчэ раз было прадэманстравана на спартакіядзе па ваенна-прыкладным шматбор’і, якая праводзілася на базе 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады ў Заслонаве. Ваенна-прыкладное шматбор’е ўключае ў сябе пяць дысцыплін: бег на 100 метраў і на тры кіламетры, падцягванне, пераадоленне паласы перашкодаў і кіданне гранаты на дальнасць.
— Па маім уяўленні вайскоўцы яшчэ ў абавязковым парадку павінны спаборнічаць у стральбе з аўтаматаў і пісталетаў. Чаму гэтага віду практыкаванняў няма ў праграме цяперашняй спартакіяды? Тое ж тычыцца і баявых відаў спорту, рукапашнага бою, боксу і барацьбы, — цікаўлюся ў намесніка старшыні спартыўнага камітэта Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь — начальніка аддзела фізічнай падрыхтоўкі і спартыўна-масавай работы палкоўніка Дзмітрыя Шусцікава.
— Па-першае, ваенна-прыкладное шматбор’е з самага пачатку не ўключала такія дысцыпліны. Практыкаванні ваенна-спартыўнага комплексу павінны развіваць рознабаковыя фізічныя якасці: сілу, хуткасць, спрыт і трываласць. Аднак ва Узброеных Сілах праводзіцца асобна чэмпіянат па стральбе са штатнай зброі. Спаборніцтвы арганізуюцца на ўсіх узроўнях, у часцях і падраздзяленнях, у злучэннях. Ёсць яшчэ такі комплекс спаборніцтваў, як ваеннае пяцібор’е, у праграму якога таксама ўключаецца стральба. Ва Узброеных Сілах праводзіцца і чэмпіянат па рукапашным баі, ён жа ўключаецца ў комплексы іншых спаборніцтваў.
Удзельнікі спартакіяды былі падзелены на ўзроставыя катэгорыя: да 30 гадоў, ад 30 да 40 і звыш 40 гадоў. Усяго былі выстаўлены восем каманд: ад сіл спецыяльных аперацый, зборная каманда ваенных факультэтаў цывільных ВНУ, паўночна-заходняга аператыўнага камандавання, заходняга аператыўнага камандавання, Ваеннай акадэміі, часцей цэнтральнага падпарадкавання, 72-га аб’яднанага вучэбнага цэнтра, ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны. У першай узроставай катэгорыі выстаўляліся па тры ўдзельнікі, у другой і трэцяй — па два.
Спаборніцтвы праводзіліся на працягу двух дзён і запомніліся ўдзельнікам напружанай барацьбой, кампетэнтным, высокакваліфікаваным судзействам, падрыхтаванасцю гаспадароў да прыняцця падобнага мерапрыемства. Як высветлілася, многія спартсмены-фізкультурнікі з розных вайсковых часцей і нават родаў войскаў ужо знаёмыя паміж сабой, неаднаразова сустракаліся і мераліся сілай, хуткасцю, падрыхтаванасцю на розных спаборніцтвах. Так што на бегавых дарожках, спартыўных пляцоўках і палосах перашкод адразу ўсталявалася сяброўская атмасфера са спартыўным азартам.
Ад 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады ў складзе каманды паўночна-заходняга аператыўнага камандавання выступалі старшы лейтэнант Дзмітрый Жарыкаў, маёр Анатоль Папко і лейтэнант Дзмітрый Налівайка. Прадстаўляючы іх, начальнік фізічнай падрыхтоўкі брыгады капітан Кірыл Чукавенка зазначыў:
— Дзмітрый Жарыкаў служыць у падраздзяленні разведкі. Зразумела, што род службы патрабуе добрай фізічнай загартоўкі. Маёр Папковіч служыць у батальёне матэрыяльнага забеспячэння, лейтэнант Налівайка — ва ўпраўленні брыгады служыць з мінулага года. Ён добра валодае камп’ютарнай тэхнікай, але, як бачна, сябруе са спортам.
Мерапрыемства прайшло на высокім узроўні, усе ўдзельнікі паказалі добрыя вынікі. У агульнакамандным заліку чэмпіёнам спартакіяды стала каманда сіл спецыяльных аперацый, другое месца заняла зборная ваенных факультэтаў, на трэцім — каманда часцей цэнтральнага падпарадкавання. Пераможцы і прызёры ўзнагароджаны медалямі, граматамі і каштоўнымі падарункамі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>