Вопросы лепельчан взяты на контроль

dsc_0012 У рамках адзінага дня інфармавання калектыў філіяла “Лепельскі МКК” ААТ “Віцебскі мясакамбінат” наведала інфармацыйная група на чале са старшынёй райвыканкама Міхаілам Кісялевічам.

З дакладам на тэму “Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь. Рэалізацыя нацыянальных інтарэсаў і ўмацаванне пазітыўнага іміджу беларускай дзяржавы на міжнароднай арэне” выступіла намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Святлана Шавялёва.
Наша краіна прадстаўлена ва ўсіх найважнейшых рэгіёнах планеты. Сетка замежных устаноў Рэспублікі Беларусь створана ў 57 дзяржавах (а з улікам акрэдытацыі паслоў па сумяшчальніцтве — у 109). Беларуская дзяржава з’яўляецца ўдзельнікам каля 4 тысяч міжнародных дагавораў, пагадненняў, мемарандумаў і заяў.
Па выніках 2018 года наша краіна ўвайшла ў групу краін з высокім узроўнем чалавечага развіцця.
З 21 па 30 чэрвеня 2019 г. Рэспублiка Беларусь прыме II Еўрапейскія гульні — міжнародныя комплексныя спартыўныя спаборніцтвы сярод спартсменаў еўрапейскага кантынента. Яны даюць нам магчымасць паказаць сваю ўнікальнасць, культуру і традыцыі.
Беларусь — краіна вялікай культуры, вельмі багатай гістарычнай спадчыны, шматвяковых духоўна-маральных традыцый і невычэрпнага творчага патэнцыялу.
У спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў ад Лепельскага раёна ўваходзяць абрад «Жаніцьба Цярешкі» і традыцыйная страва «клёцкі з душамі». Калектывы нашага раёна ўдзельнічаюць у міжнародных і рэспубліканскіх фестывалях і конкурсах, а менавіта «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне», «Браслаўская харавая асамблея», а таксама “Славянскі базар у Віцебску”, які ў гэтым годзе пройдзе з 11 па 15 ліпеня. Наш раён будзе прымаць удзел і працуе над тэмай «Беларуская гасціннасць».
На тэрыторыі Лепельскага раёна атрымалі развіццё некалькі відаў турызму: лячэбна-аздараўленчы, аграэкатурызм, экалагічны, экскурсійна-пазнавальны і іншыя. У частцы экспарту турпаслуг Віцебскай вобласці раён займае другое месца пасля Віцебска.
Найбольшай папулярнасцю ў замежных турыстаў карыстаецца санаторна-курортнае лячэнне. Павялічылі аб’ёмы турыстычных паслуг у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ДУ “Лепельскі ваенны санаторый УС РБ» і КУП ДРАЦ «Жамчужына», якія паспяхова выканалі мэтавы паказчык дзяржпраграмы.
Зялёны маршрут «Край жоўтых гарлачыкаў і сівых валуноў», які праходзіць па тэрыторыі Лепельскага раёна, — адзін з першых такога роду маршрутаў, распрацаваных у Беларусі. Ён увайшоў у сетку еўрапейскіх зялёных маршрутаў. Інфармацыя аб ім утрымліваецца на сайтах міжнароднай турыстычнай арганізацыі ў 22 краінах свету. Звесткі аб маршруце занесены ў турыстычную энцыклапедыю Беларусі.
Старшыня райвыканкама Міхаіл Кісялевіч расказаў аб рабоце па навядзенні парадку на тэрыторыі раёна.
Рашэннем райвыканкама ад 26 лютага 2019 года №212 зацверджаны план мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі на бягучы год на тэрыторыі раёна. Распрацаваны мерапрыемствы і вызначаны адказныя за іх рэалізацыю.
У адпаведнасці з дадзеным рашэннем за прадпрыемствамі, установамі і арганізацыямі замацаваны вуліцы і тэрыторыі горада, якія пустуюць, для правядзення работ па навядзенні і падтрыманні парадку, добраўпарадкаванні і ўборцы тэрыторыі.
Фізічным асобам, якія з’яўляюцца ўласнікамі аднакватэрных жылых дамоў, кватэр у блакіраваных жылых дамах, а таксама асобам, якія маюць права карыстання жылымі памяшканнямі, з улікам сезонных асаблівасцяў у адпаведнасці з рашэннем вызначаны задачы па навядзенні парадку на тэрыторыі, у тым ліку на зямельным участку, які прылягае да праезнай часткі дарогі.
У рамках правядзення месячніка па добраўпарадкаванні ў раёне праведзены два суботнікі — раённы і рэспубліканскі. Мерапрыемствамі былі ахоплены месцы агульнага карыстання, праводзілася азеляненне тэрыторый гарадскога і Камсамольскага паркаў, скверу і іншых аб’ектаў, а таксама дзіцячых дашкольных устаноў, школ, бальніцы, амбулаторна-паліклінічных устаноў, спартыўных, фізкультурна-аздараўленчых і іншых аб’ектаў.
За перыяд 2019 года на тэрыторыі раёна высаджана больш за тысячу дрэў розных парод, а таксама кустоўя.
У суботніку ў горадзе і раёне прыняло ўдзел 9290 чалавек. Структурныя падраздзяленні райвыканкама былі задзейнічаны на ўборцы тэрыторыі гарадскога парку. Прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы раёна працавалі на замацаваных тэрыторыях. Прыбіралі несанкцыянаваныя звалкі, смецце, азелянялі тэрыторыі, а таксама выконвалі іншыя работы.
Акрамя таго, у рамках правядзення акцыі “Тыдзень лесу” было высаджана больш за 1,5 мільёна хвойных раслін, а таксама была праведзена дасадка.
Міхаіл Леанідавіч падзякаваў дырэктару і калектыву МКК за ўдзел у суботніках, належны стан прылеглай да прадпрыемства і тэрыторыі завода, а таксама за парадак на замацаваных за прадпрыемствам вуліцах.
Работнікі прадпрыемства мелі магчымасць задаць хвалюючыя іх пытанні.
— Жыву на вуліцы Мінская. У мінулым годзе калектыўна з жыхарамі дома абуладкавалі пясочніцу. Зімой грэйдар чысціў дарогу і ліквідаваў яе. Ці будзе зроблена для дзяцей пясочніца? — прагучала пытанне да дырэктара КУВП “Бароўка” Уладзіміра Аксяновіча.
Уладзімір Рыгоравіч узяў пытанне на кантроль.
Да Алены Жарнасек, начальніка гандлёвага аддзела Лепельскага райспажыўтаварыства, паступіла з залы пытанне:
— Чаму ў магазіне №100 Лепельскага райспажыўтаварыства, што месціцца ў раёне Бяленіца, у шэсць гадзін вечара няма малака і смятаны? Людзі вымушаны ехаць у іншыя гандлёвыя кропкі.
Алена Міхайлаўна сказала, што скаргаў такога кшталту ў райспажыўтаварыства не паступала і паабяцала вырашыць гэта пытанне.
Прагучала пытанне з залы і наконт дарог у Лепелі і раёне.
Ужо на працягу некалькіх тыдняў вядуцца работы па ямачным рамонце. Акрамя гэтага, у бягучым годзе будзе адрамантавана тры ўчасткі дарог: па вуліцы Войкава каля стаматалогіі і дзіцячых ясляў-сада №6, а таксама ўчастак вуліцы Калініна каля перакрыжавання з вуліцай Школьнай. Абавязкова будзе праведзена і грэйдаванне дарог.
— Пражываю на перакрыжаванні вуліц Полацкі тракт і Лугавая. Складана праехаць з-за ям не толькі на машыне, а і веласіпедзе, — занепакоена кажа лепяльчанка.
Пытанне ўзята на кантроль дырэктарам КУВП “Бароўка”.
— Замінаюць пешаходам дзікарослыя расліны каля дарогі па вул. Барысаўскі тракт недалёка ад вёскі Забаенне. У мікрараёне шмат дзяцей, небяспечна ісці да аўтобуснага прыпынку, — задала пытанне жыхарка дадзенага мікрараёна.
Пытанне ўзята на кантроль.
— Якія магчымасці дае лепяльчанам адкрыццё рэнтгенкабінета?
Адказвае галоўны ўрач Лепельскай ЦРБ Ілья Шандалесаў:
— Новы апарат лічбавы, не патрабуе рэнтгенаўскай плёнкі, адпавядае сучасным патрабаванням. Дае дадатковую ўпэўненасць, што пры пэўных паломках не будуць утварацца чэргі. Акрамя гэтага, здымкі выводзяцца ў лакальную сетку, таму іх можа бачыць не толькі рэнтгенолаг, а і іншыя ўрачы на сваім рабочым месцы. Таксама ў гэтым годзе плануецца закуп новага высокага класа апарата ўльтрагукавога даследавання.
— Нам трэба кожны год праходзіць перыядычны медыцынскі агляд ад прадпрыемства і прафесійны (па лініі аховы працы). Кожны раз даводзіцца вялікай колькасці людзей праходзіць тых жа ўрачоў, розніца толькі ў некалькіх спецыялістах. Зноў чэргі, зноў марна патрачаны час, — зададзена пытанне ад калектыву.
Ілья Юр’евіч узяў пытанне на асабісты кантроль.
Наталля
ХРАПАВІЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>