Пронести память через года

img_8272Цяжка ўявіць, колькі ў гады Вялікай Айчыннай вайны было расстраляна мірных жыхароў, партызан і падпольшчыкаў, якія, не шкадуючы сваіх жыццяў, вялі барацьбу з ворагам. Многія прадстаўнікі старэйшага пакалення часта ўспамінаюць, як у садзе Дынама, што быў размешчаны на тэрыторыі цяперашняй сярэдняй школы №3, фашысты выводзілі на расстрэл жыхароў Лепельскага раёна. Былі забіты сотні маладых жыццяў, сапраўдных патрыётаў Радзімы.
На месцы расстрэлу жыхароў Лепельскага раёна ў свой час быў устаноўлены памятны знак. Гэта святая памяць аб нашых земляках, якая павінна захоўвацца і перадавацца з пакалення ў пакаленне.
Навучэнцы сярэдняй школы №3 прыходзяць сюды, каб пакланіцца нашым адважным землякам. Памяць аб іх гераізме заўсёды ўшаноўваецца хвілінай маўчання.
Няхай жа гэта памяць ідзе праз дзесяцігоддзі, а нашы наступныя пакаленні ніколі не ведаюць цяжкіх страт і болю, якія прыносіць вайна.
Святлана ВАЗНЯК.
На здымку: члены піянерскай дружыны імя Ю. Смірнова сярэдняй школы №3 ля памятнага знака ў гонар мірных жыхароў, партызан і падпольшчыкаў, якія загінулі за Радзіму.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>