Счастливая встреча

n-24За дачушкай і сястрычкай Анастасіяй прыехалі ў радзільнае аддзяленне Лепельскай ЦРБ Міхаіл і Даша Рэут. Насця нарадзілася 15 красавіка вагой тры кілаграмы 650 грамаў і ростам 53 сантыметры. Пакуль маці Лілія рыхтавалася да ад’езду дадому, родныя чакалі з нецярпеннем сустрэчы.
На тварах бачу толькі шчаслівыя ўсмешкі.
Пазнаёміліся на дыскатэцы ў Чарэйшчынскім клубе, калі Ліліі было 15 гадоў, а Міхаілу – 17. Спатканні з каханай доўжыліся чатыры гады, можна сказаць, што пачуцці за гэты перыяд сапраўды праверылі, не было ніякіх ваганняў. Пажаніліся ў 2009 годзе.
Адпачываць заўсёды імкнуцца на прыродзе, каб і самім набрацца сіл, ды і дзеці больш часу праводзілі на свежым паветры.
Аддаюць перавагу і прадуктам, якія вырашчаны на сваім участку. Хоць самі і жывуць у Бароўцы ў кватэры. Затое бацькі ў Чарэйшчыне маюць свой прысядзібны ўчастак.
Міхаіл – ваеннаслужачы вайсковай часці 73498, што знаходзіцца ў Бароўцы. У манерах адчуваецца дысцыплінаванасць і адказнасць.
Даша вельмі хацела, каб нарадзілася менавіта сястрычка. Яна актыўна прымала ўдзел у выбары імя. Будзе добрай памочніцай для маці.
Загадзя мы падрыхтавалі ўтульны куток для маленькай Насці ў кватэры, — кажа Міхаіл. – Хочацца хутчэй усім разам быць дома.
Віншуем бацькоў з нараджэннем маленькай прынцэсы! Хай расце яна разумнай, паслухмянай і дапытлівай дзяўчынкай! Няхай будзе вясёлай, шчаслівай, здаровенькай і радуе бацькоў сваімі поспехамі!
Наталля ХРАПАВІЦКАЯ.
На здымку: шчаслівая сям’я Рэут.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>