Счастливая мамочка

dsc_0050 Аксана Чувіліна ў акушэрскім аддзяленні ўжо ў трэці раз! Першы — больш за 14 гадоў таму, калі на свет з’явіўся першынец Максім. Шэсць гадоў ужо споўнілася сярэдняму сыну Вячаслаў. І вось трэці раз Аксана едзе дадому з Алінай. Дачушка нарадзілася 16 красавіка вагой чатыры кілаграмы 90 грамаў і ростам — 60 сантыметраў. Аксана і Міхаіл не нарадуюцца свайму шчасцю. Імя Аліна атрымала яшчэ да таго, як з’явілася на свет, таму што абодвум бацькам падабалася яно даўно.

Максім і Вячаслаў рады, што ў іх з’явілася сястрычка, гатовыя дапамагаць маці ва ўсім. Ужо дарослыя, разумеюць клопаты.

Па традыцыі зазірнула ў інтэрнэт з цікавасцю, што азначае імя: “Мэтанакіраванасць — характэрная рыса Аліны. Яна ўмее дабівацца пастаўленай мэты, у што б тое ні стала. Для яе не існуе перашкод, якія не змагла б пераадолець. Аліна вялікая модніца, умее зрабіць выдатны і стыльны нарад літаральна з усяго. У яе бездакорны густ, яна заўсёды дагледжаная і добра выглядае”.

Аксана ў Беларусь прыехала ў 1990 годзе з Украіны, а Міхаіл родам з Чарэйшчыны, дзе зараз і жыве маладая сям’я. Маляўнічае месца, на ўлонні прыроды. Аксана да дэкрэтнага адпачынку працавала прадаўцом, а Міхаіл рупіцца ў вайсковай часці 22313, якая дыслакуецца ў Бароўцы.

Пазнаёмілася пара ў Чарэйшчынскім клубе, куды хадзілі на дыскатэку. Потым яшчэ два гады сустракаліся.

Жывуць ва ўласным доме, дзе заўсёды ў сезон свежая гародніна і садавіна, дзецям раздолле.

Любяць вялікай сям’ёй актыўны адпачынак. Вельмі падабаецца правесці ноч у палатках, разам з дзецьмі. Што можа быць лепей, чым бавіць час на возеры ў летнюю пару!

Віншуем з нараджэннем дачушкі. Хай расце на радасць бацькам і яе жыццёвы шлях будзе прыгожым і шчаслівым.

Наталля ХРАПАВІЦКАЯ.

На здымку: дружная сям’я Чувіліных.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>