Радостное событие

dsc_0021Доўгачаканае дзіця з’явілася на свет. Маці жадае хутчэй апынуцца дома, у родных сценах… Выпіска з акушэрскага аддзялення — радасная падзея для ўсёй сям’і. Бабулі і дзядулі хвалююцца, мітусяцца, тата ад перажыванняў бляднее, сябры збіраюцца наведаць маладую сям’ю і павіншаваць з радаснай падзеяй…

Нявопытныя рукі дрыжаць, калі маладая маці мяняе падгузнік і прыбірае немаўля ў парадна-выхадны касцюмчык, вочы на мокрым месцы… Вось яна – доўгачаканая выпіска. «Дадому! Я з усім спраўлюся, усяму навучуся!»

Такія пачуцці адчувалі, напэўна, многія, у каго ёсць дзеці.

У чарговы раз я апынулася на выпісцы з акушэрскага аддзялення ўстановы аховы здароўя “Лепельская ЦРБ”, на гэты раз убачыла шчаслівыя вочы матулі Маргарыты, якая трымала на руках сыночка Ваню. Імя даўно падабалася маладым бацькам, ды яшчэ і па царкоўным календары яно супала, чым парадавала ўсіх. Нарадзіўся Ванечка адзінаццатага красавіка. Пацікавілася ў інтэрнэце пра характар: “Людзі, якія нарадзіліся ў гэты дзень,  надзелены прыязнасцю, актыўнасцю, летуценнасцю і ідэалізмам. Акрамя гэтага, мужчыны смелыя і ўпэўненыя ў сабе, не баяцца выказваць сваё меркаванне і настойваць на сваім пункце гледжання. Яны маюць ад прыроды пачуццё справядлівасці і імкненне змагацца за сумленнасць і праўду”. Трэба сказаць, добрая характарыстыка!

Ваня нарадзіўся ростам 60 сантыметраў і вагой тры кілаграмы 750 грамаў. У шэсць гадзін раніцы і восем хвілін маці пачула першы раз голас свайго сыночка.

У шлюбе маладая пара Аляксея і Маргарыты Лебедзевых паўтара года, аднак да гэтага яшчэ год былі сустрэчы двух закаханых людзей. Пазнаёміліся ў навагоднюю ноч каля парку. Маргарыта са сваёй сястрой пайшлі прагуляцца на свята. Сустрэлася з Аляксеем. Аказалася, што былі раней ужо знаёмыя, вучыліся разам у Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. На тым і развіталіся. Пазней пачалі перапісвацца ў сацыяльных сетках і сустракацца. Весела праводзілі свой сумесны адпачынак, не даводзілася сумаваць разам. Нават зімой каталіся на санках, бо любяць актыўны адпачынак. Кветкі, падарункі, сюрпрызы… Па-рознаму радаваў сваю каханую Аляксей.

Зараз пражывае сям’я ў аграгарадку Вялікі Поўсвіж.

Прысутнічалі на выпісцы і бабулі, якія не маглі дачакацца першай сустрэчы з унукам Ванечкам.

— Эмоцыі перапаўняюць. Хочацца хутчэй патрымаць роднага чалавечка на руках, — кажа бабуля Алена.

Не ведалі родныя, калі нараджаўся ўнучок, Аляксей і Маргарыта зрабілі для іх сюрпрыз, аднак асабліва адчувалі сябе ў гэтую ноч, як быццам прадчувалі шчаслівую падзею.

Бабулі маладыя, поўныя сіл і здароўя, будуць падтрымліваць маладую пару і дапамагаць выхоўваць унука Ванечку.

У вашу сям’ю прыйшло велізарнае шчасце. Віншуем вас з гэтай радаснай падзеяй. Жадаем цярпення, мудрасці, сіл і энергіі. Няхай ваша сонейка расце здаровым, шчаслівым дзіцем. Заўсёды радуе выдатнай, шчырай усмешкай!

Наталля ХРАПАВІЦКАЯ.

 На здымку: Маргарыта і Аляксей Лебедзевы з сыночкам Ванечкам.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>