Первое место в республике — у лепельчанина

maksim-voroshko

Максім Варошка — пераможца і ўладальнік прыза за лепшую тэхніку, узнагароджанне праводзіць Руслан Шарапаў, заслужаны майстар спорту, генеральны сакратар ГА БФД.

У пачатку красавіка ў Мінску, Уруччы, на базе ўстановы “Спартыўны камітэт Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь” прайшло адкрытае першынство па дзюдо сярод юнакоў 2005 — 2008 гадоў нараджэння. З’ехаліся спартсмены з усёй рэспублікі, налічвалася больш за 300 чалавек. У кожнай вагавой катэгорыі ўдзельнічала каля 30 чалавек. Барацьба ішла не на жарты. Каб стаць пераможцам, трэба было шмат папрацаваць. Як усе ведаюць, чэмпіёнамі не нараджаюцца, імі становяцца дзякуючы доўгім, зацятым трэніроўкам.

Вельмі прыемна, што лепяльчанін Максім Варошка заняў першае месца ў вагавой катэгорыі — 60 кілаграмаў. Усе пяць сутычак выйграў чыста і датэрмінова. Ён адзіны з вялікай колькасці ўдзельнікаў быў выдзелены за лепшую тэхніку.
Не магу не адзначыць нязменных трэнераўЛепельскага філіяла ДЮСШ прафсаюзаў “Волат” — сям’ю Паповых, якія шмат сіл аддаюць, каб лепяльчане праслаўлялі наш край на спаборніцтвах рознага ўзроўню.
Таксама хочацца выдзеліць лепяльчан Мацвея Прыцкера, Ілью Стэльмаха, Рэната Жусупава і Данііла Александрова, якія паказалі сябе сапраўднымі спартсменамі, выйгралі шмат сутычак, але крыху не дацягнулі да прызавых месцаў.
Такога роду спаборніцтвы — гэта добры стымул расці і развівацца ў сваім майстэрстве.
Памыляецца той, хто лічыць, што ў дзюдо чым больш вага, тым мацней спартсмен. Больш важныя адпрацаваная тэхніка, правядзенне правільных прыёмаў. Не абысціся і без сілы духу. Барацьба фарміруе маральна-валявыя якасці чалавека, развівае яго шматбакова.
Н. МІЦЬКІНА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>