«Начни сезон без нарушений»

000092_361651 З наступленнем цёплага надвор’я на дарогах у некалькі разоў павялічваецца паток транспарту. Аднак калі аўтамабілі ў большасці выпадкаў эксплуатуюцца на працягу ўсяго года, то матацыклы выязджаюць на дарогі часцей за ўсё вясной і летам. А да чаго гэта прыводзіць, вядома многім. У студзені — сакавіку 2019 года па віне вадзіцеляў мотатранспарту ўчынена дзевяць дарожна-транспартных здарэнняў (на восем больш, чым у 2018-м), у якіх двое чалавек загінула і васьмёра атрымалі раненні.

Асноўныя прычыны аварый з удзелам двухколавай тэхнікі — гэта кіраванне без правоў і навыкаў ваджэння, язда на матацыкле, які няспраўны або не прайшоў тэхнічны агляд. Кожнае трэцяе дарожна-транспартнае здарэнне ўчыняецца матацыклістамі, якія знаходзяцца ў нецвярозым стане. Па даных аналізу аварыйнасці, дарожна-транспартныя здарэнні ўчыняюць і, на жаль, часта гінуць у іх у асноўным маладыя людзі ва ўзросце ад 16 да 25 гадоў, якія спадзяюцца, што ўсё дрэннае можа здарыцца з кім заўгодна, толькі не з імі. Па прычыне маладога ўзросту і недастатковасці вопыту многія зневажаюць элементарнымі правіламі паводзін на дарозе.
Кожны новы сезон шэрагі матацыклістаў папаўняюцца новымі ўдзельнікамі дарожнага руху. Вядома, навыкі ваджэння ў іх невялікія, а гэта нярэдка заканчваецца аварыямі.
Адначасова застаецца актуальнай праблема недастатковага ўзроўню дысцыплінаванасці матацыклістаў, якая на фоне росту зарэгістраванага ў рэспубліцы мотатранспарту нярэдка з’яўляецца спадарожным фактарам учынення аварый.
У чарговы раз хочацца звярнуцца да ўсіх дарослых, у тым ліку бацькоў: “Калі вы ўбачылі, як падлетак збіраецца, парушаючы правілы дарожнага руху, выехаць на матацыкле, спыніце гэту паездку! Толькі сумеснымі намаганнямі мы зможам прадухіліць трагедыю, не дазволіць, каб жыццё пакідалі маладыя, здаровыя, поўныя сіл і энергіі людзі!”
Не трэба забываць, што для кіравання матацыклам неабходна мець пры сабе вадзіцельскае пасведчанне, як і для кіравання мапедам.
За ваджэнне без права кіравання транспартным сродкам вадзіцелю пагражае штраф ад пяці да дваццаці базавых велічынь, за паўторнае такое ж парушэнне на працягу года прадугледжаны штраф ад дваццаці да пяцідзесяці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт да пятнаццаці сутак. За кіраванне мотатранспартам і перавозку на ім пасажыраў без або з не зашпіленымі моташлемамі спаганяецца штраф да адной базавай велічыні. Паўторнае такое парушэнне на працягу года цягне павелічэнне адказнасці — ад дзвюх да пяці базавых велічынь.
З мэтай павышэння эфектыўнасці работы органаў унутраных спраў па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам мотатранспарту, прапагандзе бяспекі дарожнага руху пры эксплуатацыі матацыклаў і мапедаў, фарміравання ўзаемаветлівых адносін паміж удзельнікамі дарожнага руху і спынення хуліганскіх дзеянняў з боку матацыклістаў з 12 па 21 красавіка бягучага года праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя “Пачні сезон без парушэнняў!”
Будзьце ўважлівыя на дарозе, беражыце ўласнае жыццё, а таксама сваіх родных і блізкіх!
Валерый ЛЕШЧАНОК,
выконвае абавязкі
начальніка АДАІ
Лепельскага РАУС
маёр міліцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>