Жизнь без лекарств

dsc_0040Немагчыма пераацаніць значэнне мерапрыемстваў, якія прапагандуюць здаровы лад жыцця. Яны павышаюць не толькі пазнавальны інтарэс, але і спрыяюць выхаванню падрастаючага пакалення, фарміруюць навыкі, накіраваныя на захаванне здароўя. Усім вядома, што дзеці любяць гуляць. І гэта іх імкненне трэба выкарыстоўваць у інтарэсах саміх дзяцей. Дзякуючы цікавым гульням развіваюцца і выхоўваюцца такія якасці, як сіла, спрыт, смеласць, узаемадапамога, спагада і, канечне, уменне клапаціцца пра сваё здароўе.
dsc_0011Ужо даўно даказана: калі разумовую працу чаргаваць з фізічнай, то можна дасягнуць значных поспехаў. Добрае здароўе — гэта багацце чалавека. А назапашваецца яно з дзяцінства.
Такой думкі прытрымліваюцца і работнікі раённага Дома культуры, якія арганізавалі свята здароўя. Яны праводзяць шмат мерапрыемстваў, аднак такога кшталту — асаблівыя. Пасля вучобы ў школе навучэнцы пачатковых класаў СШ №1 вясёлым натоўпам рушылі ў паход за здароўем. У РДК іх ужо чакалі Весялушка і Доктар, ролю якіх выконвалі дзве Таццяны — Невядомская і Пшонка.
У зале грала музыка, якая ўзнімала настрой і настройвала на пазітыў.
— Я — Весялушка, я вельмі люблю радасць і смех. Я жыву ў гэтым Доме культуры, таму што тут заўсёды святы! Сёння мы будзем умацоўваць сваё здароўе і набірацца пазітыву! Аднак для пачатку, думаю, нам не зашкодзіць прайсці медыцынскі агляд. Тым больш, што і доктар да нас прыйшоў!
У іншым бы выпадку дзеці насцярожыліся, але, убачыўшы пазітыўнага доктара, які гатовы быў танчыць разам з імі, згадзіліся нават прайсці медыцынскі агляд. Ды і заданні ў доктара былі вельмі цікавыя: пакрычаць, патупаць і пахлопаць. У рэшце было зроблена заключэнне, што ўсе дзеці здаровыя, знаходзяцца ў добрай фізічнай форме і могуць граць у рухомыя гульні і весяліцца шмат часу без перапынку.
Весялушка правяла некалькі конкурсаў, у якіх усе ўзнялі сабе настрой, а потым запрасіла патанцаваць. Танцы — гэта рух, а, значыць, сілы і здароўе. Толькі танец быў не зусім звычайны. Павінны былі рухацца асобныя часткі цела, што развесяліла ўсіх прысутных. Дзеці імправізавалі, кожны імкнуўся паказаць лепшы танец рукі, нагі, жывата і г.д.
Аднак былі заданні не толькі на рух, пазаймаліся і разумовай дзейнасцю. Трэба было правільна адказаць на займальныя пытанні з падвохам. Многія з-за няўважлівасці давалі няправільны адказ і потым самі смяяліся з гэтага.
Шмат розных конкурсаў было праведзена ў гэты дзень. Здаецца, час стаміцца, але дзеці заставаліся поўныя энергіі і запалу.
— Малайцы! Сёння мы ўсе разам весела і цікава правялі час. А галоўнае — з карысцю для свайго здароўя. Бо танцы, рухомыя гульні ў добрай кампаніі сяброў — лепшы рэцэпт таго, каб заўсёды быць жыццярадаснымі і здаровымі без лекаў.
Весялушка падзякавала дзецям за ўдзел у выдатным свяце, пажадала выконваць рэжым дня, правільна харчавацца і адпачываць.
На працягу мерапрыемства ў зале панавалі смех і весялосць. Усе былі ў захапленні, бо атрымалі шмат станоўчых эмоцый і ўражанняў. Ніхто з дзяцей не хацеў пакідаць залу. А шчаслівыя вочы — лепшая ўзнагарода для арганізатараў свята…
Н. МІЦЬКІНА.
На здымках: моманты свята.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>