Секрет кулинарного искусства лепельчанки

img_7045Усё вельмі проста: бярэш кавалак адборнай свініны, дабаўляеш чарнасліў, апельсін, грэцкі арэх, перац і спецыі… Чакайце, а можа, усё ж не будзем раскрываць сакрэта Юліі? Бо ўсё простым толькі здаецца на першы погляд. Я маю на ўвазе той кілаграмовы рулет “Сямейная расподыя”, якім можна накарміць усю сям’ю.

З гэтым, прама скажам, важкім эксклюзіўным кулінарным вырабам Юлія Сільвановіч паспяхова прайшла адборачны тур “Кулінаршоу-2019”, а затым і паўдзельнічала ў конкурсе на пляцоўцы 28 міжнароднай выставы НoReCa RetailTech у шматпрофільным культурна-спартыўным комплексе “Мінск-Арэна”.
Дарэчы, усё было вельмі строга. Повары міжнароднага ўзроўню, тэхнолагі харчовай вытворчасці правяралі вырабы на плагіят, рэцэптуру, тэхкарту. І ўжо адна тая акалічнасць, што дзяўчынка ўдзельнічала ў “Кулінаршоу” ўпершыню, а на міжнародную пляцоўку прайшлі толькі дзе ўстановы адукацыі вобласці — наш каледж і Дубровенскі дзяржпрафліцэй, кажуць шмат аб чым.
Так, кулінарны выраб павінен быць эксклюзіўны, падобных якому няма. Гэта была адна з перадумоў конкурсу. Праўда, у Мінск паехалі фактычна з ужо гатовым вырабам, бо немагчыма ж спячы, а затым тут жа астудзіць рулет усяго за сорак хвілін, адведзеных удзельнікам на прэзентацыю свайго вырабу. Аднак гэта быў не толькі рулет Юліі, бо меў да яго дачыненне і другі навучэнец каледжа Анатоль Бусло. “Чаравалі” над ім таксама і іх выкладчыкі, майстры вытворчага навучання Таццяна Дзмітрыева і Таццяна Падалінская. А ў Мінск на міжнародную пляцоўку паехала з навучэнцамі яшчэ і “група падтрымкі”. Тым не менш, менавіта Юлія Сільвановіч распрацавала сваю аўтарскую страву, а пасля і годна яе прэзентавала на кулінарнай пляцоўцы.
Хто ж такая Юлія? Ды звычайная сціплая, сарамлівая дзяўчынка. Дый не дзіва, у каледж жа яна прыйшла не сябе паказваць, а вучыцца кулінарнай і гандлёвай справе. У школе была звычайнай вучаніцай-сераднячком. Асабліва нічым не цікавілася, мела сярэдні бал — шасцёрку. Праўда, шмат чым спрабавала займацца. Займалася харэаграфіяй у раённым цэнтры дзяцей і моладзі ў выкладчыка Святланы Міхно, займалася таксама ў гуртку кройкі і шыцця, некаторы час — керамікай, салома- і бісерапляценнем. Аднак не ляжала да гэтага душа.
“Распусцілася кветачка, распрастала пялёсткі”, толькі калі паступіла ў Лепельскі дзяржаўны прафесійны ліцэй (зараз аграрна-тэхнічны каледж). На ўроках у майстра Таццяны Падалінскай зразумела Юлія, што ёсць у жыцці сапраўды цікавыя рэчы. Пачыналі з тэорыі кулінарнага майстэрства. Вывучалі спецтэхналогію, таваразнаўства. Вучыліся гатаваць элементарныя рэчы. А затым пайшлі на вытворчасць. Вытворчае навучанне праходзілі ў сярэдніх школах, на кулінарным камбінаце, у сваёй сталовай. А на практыку на два месяцы трапіла Юлія ў “Беларускае бістро”. Разам з дарослымі вопытнымі майстрамі кулінарнай справы гатавалі комплексныя абеды, абслугоўвалі банкеты.
У каледжы сярэдні бал Юліі павысіўся да дзявяткі, а яе жыццёвыя планы — да намеру паступіць у ВНУ, атрымаць вышэйшую адукацыю і стаць маркетолагам. Ну, што ж, добрыя планы. Думаю, навучанне кулінарнаму майстэрству ў каледжы гэтым намерам толькі паспрыяе і будзе на карысць, бо які ж маркетолаг, калі не знаёмы са звычайнай кулінарнай практыкай? А ўдзел у падобных прадстаўнічых конкурсах надасць ціхмянай сарамлівай дзяўчынцы ўпэўненасці ў сваіх сілах, навучыць камунікабельнасці.
Дарэчы, гэта ўжо не дэбют Юліі. Летась удзельнічала ў абласным конкурсе “World skills”, дзе прайшла добры “пробны тэст”. Дзве гадзіны гатавалі мясную страву з гарнірам — кумпячок з рысам, грыбамі, гароднінай, а на дэсерт — журавінавы мус.
Зараз Юлія ўжо скончыла вучыцца кулінарнай справе, авалодвае прафесіяй прадаўца. Ну, а дома, калі ў мамы няма часу, дзяўчына з задавальненнем завіхаецца ля пліты.
Уладзімір МІХНО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>