Лепельчане на фестивале кулинарного искусства

dav

dav

У Мінску адбыўся фестываль кулінарнага мастацтва «КулінарШоу-2019», які прайшоў у рамках 28-й міжнароднай выставы HoReCa RetailTch у МСК «Мінск-Арэна». У фармаце майстар-класаў свае ўменні прадэманстравалі вядучыя прафесійныя повары нашай краіны, а таксама 24 удзельнікі фестывалю — пераможцы двух адборачных этапаў. Вельмі прыемна, што сярод іх апынуліся і навучэнцы Лепельскага аграрна-тэхнічнага каледжа.

Забягу наперад, паведаміўшы, што стравы, прыгатаваныя навучэнцамі ўстаноў прафесійнай адукацыі, атрымалі высокую ацэнку экспертнай камісіі і ўдзельнікаў інтэрнэт-галасавання.
Прадстаўнікі каледжа прысутнічалі ў складзе ўдзельніцы фестывалю Юліі Сільвановіч, памочніка Анатолія Бусло, майстра вытворчага навучання Таццяны Дзмітрыевай, каманды падтрымкі пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара Святланы Стэльмах і ўдзельнікаў Дзіяны Селязнёвай, Юліі Стэльмах, Ірыны Кажэмскай, якія ў час выступлення Юліі прадстаўлялі візітоўку ўстановы адукацыі і годна выступілі на знакамітай пляцоўцы.
Каб удзельнічаць у такім фестывалі, трэба быць творчым чалавекам, знаёмым з мастацтвам. Важна разбірацца ў дызайне, каб умець прыгожа аформіць стравы. І, трэба сказаць, Юлія Сільвановіч валодае такімі якасцямі. Шмат усхваляваных поглядаў атрымала дзяўчына як ад прафесійных повараў, так і простых гледачоў, хоць і выступала на такім узроўні ўпершыню.
Удзел у мерапрыемстве — гэта знаёмства з яркімі, таленавітымі людзьмі, а таксама матывацыя да далейшага прафесійнага развіцця.
Юлія распрацавала аўтарскую страву «Рулет «Сямейная рапсодыя» ў намінацыі «Сямейны абед» пад кіраўніцтвам вопытных майстроў вытворчага навучання Таццяны Падалінскай і Таццяны Дзмітрыевай, якую потым змаглі прадэгуставаць арганізатары і госці фестывалю.
Некалькі слоў папрасілі сказаць майстра вытворчага навучання Таццяну Падалінскую:
— Юля ўжо мае чацвёрты разрад повара, вельмі таленавітая навучэнка, творчая асоба. У мінулым годзе ўдзельнічала ў конкурсе прафесійнага майстэрства ў Віцебску, годна прадставіла нашу ўстанову.
Страва павінна быць своеасаблівай, арыгінальнай, без падказак з інтэрнэту. Калі прыйшло запрашэнне, пачалі займацца распрацоўкай. Разам прыдумалі, што будзем гатаваць, закупілі прадукты. Вырашылі, што павінен атрымацца кілаграм гатовай прадукцыі. Склалі тэхналагічную карту, зрабілі цеплавую апрацоўку, паглядзелі, які атрымаўся выхад, і толькі потым падрыхтавалі ўсе неабходныя дакументы і знешняе апісанне. Працую ў гэтай сферы даўно, ведаю правільнае і смачнае спалучэнне прадуктаў, чым здзівіць гурманаў. Чарнасліў, перац, апельсін — як у знакамітых рэстаранах атрымалася страва. Нават доўгі час думалі, мандарын ці апельсін будзе дадаваць больш арыгінальнасці і непаўторнасці смаку.
Не забыліся і пра спецыі, аднак сакрэт свой Таццяна Пятроўна не раскрыла. І гэта правільна — у кожнага прафесійнага повара павінна быць свая таямніца ў прыгатаванні шэдэўраў.
Наталля
ХРАПАВІЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>