История снимка

img_8937Напрыканцы жніўня 1941 года з Віцебска праз Лепель і далей — у накірунку Барысава немцы гналі вялікую колькасць палонных чырвонаармейцаў. Галодныя, знясіленыя шматдзённай хадой, валакліся яны ў нікуды. На шляху калоны заставаліся дзясяткі безыменных адзіночных і брацкіх магіл. У пачатку двухтысячных сябры краязнаўчага гуртка “Нашчадкі” запісвалі ўспаміны відавочцаў тых падзей, якія жылі ў вёсках, размешчаных уздоўж барысаўскага бальшака, часткі таго пакутнага шляху, шукалі закінутыя магілы. На той час гэта было адзіным доказам трагедыі, што адбылася ў пачатку вайны. Не так даўно пашчасціла адшукаць яшчэ адно сведчанне тых далёкіх, але незабытых падзей. Гэта абсалютна рарытэтны фотаздымак, які можна лічыць сапраўднай сенсацыяй. На ім адлюстравана вялікая людская маса — ваеннапалонныя чырвонаармейцы. Надпіс на адваротным баку сведчыць, што фота зроблена ў Лепелі. Пакуль не атрымалася дакладна вызначыць месца здымкаў — зрабіць гэта складана, бо за столькі гадоў мясцовасць змянілася да непазнавальнасці.
Чорна-белы аматарскі здымак памерам 6х9 см працяглы час захоўваўся ў Германіі ў альбоме невядомага нам сведкі тых падзей. Пасля трапіў на аўкцыён, дзе быў куплены нашым суайчыннікам.
Кожная такая знаходка папаўняе і ўзбагачае новымі фактамі гісторыю нашага краю. Унікальнасць дадзенага здымка ў тым, што на ім адлюстравана канкрэтная мясцовасць — тагачасны Лепель, ці яго прыгарад. Вядома, што немцы больш фатаграфавалі ў вялікіх гарадах. Напрыклад, сёння вядомыя дзясяткі аматарскіх здымкаў, зробленых нямецкімі салдатамі ў Мінску, іншых вялікіх гарадах.
Валерый ТУХТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>