Весна пришла в «Святліцу»

img_6749Зіма пакрыху пакідае нас, ужо часцей пачало прыграваць сонейка і весялей заспявалі птушкі. Вясна прыйшла і ў аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту “Святліца”. Павіншаваць з яе прыходам, а заадно і са святам Восьмага сакавіка жыхароў “Святліцы” прыехала начальнік сектара па выставачнай дзейнасці кандытарскай фабрыкі “Камунарка” Алена Фёдарава. Яна падзякавала кіраўніцтву аддзялення і Тэрытарыяльнага цэнтра, адзначыла іх працу, ініцыятыўнасць і тое, як важна ствараць свята для людзей. Падкрэсліла, што толькі працуючы разам можна дасягнуць вынікаў.
img_6766Таксама да віншаванняў далучыліся прадстаўніцы мадэльнага агенцтва “NAGORNY MODEL MANAGEMENT”: дырэктар мадэльнай школы Ніна Драко — ураджэнка Лепеля, кіраўнік праектаў агенцтва Нэлі Драко і фатограф Вольга Ліпніцкая.
— Мы вельмі ўдзячныя Алене і фабрыцы “Камунарка” за запрашэнне, гэта вялікі гонар, — гаворыць Нэлі Драко. — Для мяне, як для чалавека іншага пакалення, вельмі важна пабываць тут, гэта незвычайны вопыт. Менавіта дзякуючы вам, — звярнулася яна да жыхароў “Святліцы”, — мы сёння жывем у такой краіне, у такіх гарадах. Я хачу пажадаць вам моцнага здароўя, агню ў вачах, цудоўнай вясны, лета і многіх гадоў наперадзе.
Жыхарам “Святліцы” ўручылі кветкі і салодкія падарункі ад фабрыкі “Камунарка”. Па традыцыі калектывам мастацкай самадзейнасці “Мятліца” раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “БелТІЗ” быў арганізаваны канцэрт.
Алена МАРЦІНОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>