Из подвала пропали продукты

1550648450Як паказвае практыка, сярод злодзеяў нямала тых, што жадае атрымаць чужое дабро, якое запаслівыя грамадзяне захоўваюць у падвалах дамоў.
Сёлета на тэрыторыі Лепеля былі ўчынены два крадзяжы асабістай маёмасці грамадзян (за гэты ж перыяд мінулага года іх не было). Зніклая маёмасць захоўвалася ў падвалах жылых шматкватэрных дамоў. Аб’ектамі злачынных пасягальніцтваў у двух выпадках стала асабістая маёмасць грамадзян. Гэта толькі тыя выпадкі, калі была ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Калі ж сума ўкрадзенага складае менш за дзесяць базавых велічынь, крымінальная справа не ўзбуджаецца ў сувязі з малазначнасцю нанесенага ўрону, і такіх выпадкаў таксама нямала.
Даволі часта знікаюць слоікі з саленнямі, бульба, іншыя ядомыя запасы, якія затым распрадаюцца па нізкіх цэнах. У большасці выпадкаў крадзяжы ўчыняюцца шляхам свабоднага доступу — праз пакінутыя адчыненымі ўваходныя дзверы ў падвальнае памяшканне. Калі ж злодзей знаходзіцца ў падвале шматкватэрнага дома, яму не патрэбны асаблівыя намаганні для таго, каб выбраць патрэбнае памяшканне і патрапіць туды, пашкодзіўшы замок.
Такім чынам, адсутнасць элементарнай тэхнічнай умацаванасці аб’ектаў, прылад для замыкання, у некаторых выпадках — пакінутыя без нагляду ўласныя рэчы, адчыненыя дзверы ў падвальнае памяшканне становяцца галоўнымі прычынамі і ўмовамі, якія садзейнічаюць учыненню падобных крадзяжоў.
Каб маёмасць грамадзян, якая захоўваецца ў падвале або падсобным памяшканні, не стала аб’ектам супрацьпраўнага дзеяння, вельмі важна закрыць дзверы на надзейны замок, а лепш і два. Не трэба пакідаць уваходныя дзверы ў падвальнае памяшканне шматкватэрных дамоў адчыненымі.
Вельмі дзейсным спосабам прафілактыкі і раскрыцця ўжо ўчыненых злачынстваў з’яўляецца абсталяванне пад’ездаў шматпавярховых дамоў і прыдваровых тэрыторый сістэмамі відэаназірання.
Таблічка “Аб’ект абсталяваны відэаназіраннем” таксама пужае правапарушальнікаў, у тым ліку падвальных злодзеяў.
Хочацца звярнуцца да жыхароў раёна быць асабліва ўважлівымі ў адносінах да незнаёмых, падазроных асоб, асцярожна паводзіць сябе з невядомымі прадметамі, што знаходзяцца ў падвальных памяшканнях.
У выпадку падазрэнняў неабходна хутка выклікаць міліцыю па нумары 102.
Ігар МІХНО,
начальнік аддзела
аховы правапарадку і прафілактыкі
Лепельскага РАУС,
падпалкоўнік міліцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>