Учеба в РДК

dsc_0205 Работнікі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях на працягу ўсяго года вядуць работу па прафілактыцы здарэнняў. Аднак ці выкарыстоўваем мы гэтыя веды на практыцы? Такая магчымасць з’явілася ў работнікаў раённага Дома культуры.

dsc_0200У рамках Адзінага дня бяспекі змаглі адпрацаваць тактыку дзеянняў у выпадку пажару, надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару.
Раённы Дом культуры — месца масавага знаходжання грамадзян, і хто, як не работнікі, павінны ведаць, як паводзіць сябе ў выпадку розных здарэнняў. Падчас узгарання часта адбываецца паніка, у выніку якой могуць быць ахвяры. Каб такога не здарылася, павінны праводзіцца навучальныя трэніроўкі, якія дапамогуць стаць уважлівымі, сканцэнтравацца толькі на неабходным. Пры гэтым яны дазволяць размеркаваць ролі і абавязкі ў час эвакуацыі.
Работнікі РАНС пастараліся скласці поўную карціну здарэння: гук сірэны, пажарная машына, ратавальнікі. Сітуацыя, вядома, пастановачная, але ў выпадку рэальнага здарэння выпрацаваныя навыкі дапамогуць выратаваць сотні жыццяў.
dsc_0189Адбылася імітацыя, што ў танцавальнай зале на другім паверсе РДК — узгаранне. Аб небяспецы апавясціла сігналізацыя, пасля чаго ўсе без панікі за некалькі хвілін пакінулі будынак. Некаторыя нават захапілі з сабой ноўтбукі, ратуючы іх ад пажару.
Як і трэба, у адказных былі ў руках аптэчкі і вогнетушыцелі. Не забыліся патэлефанаваць у РАНС. Праз некалькі хвілін машына з сірэнай ужо рухалася па плошчы Свабоды.
Віталь Хватынец сустрэў ратаўнікоў і далажыў пра “ўзгаранне”. Хутка былі расцягнуты пажарныя рукавы, з якімі работнікі РАНС накіраваліся на аб’ект.
Пасля таго як ачаг быў “лакалізаваны”, інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС старшы лейтэнант унутранай службы Ягор Зіноў яшчэ раз правёў гутарку з прысутнымі і адказаў на іх пытанні.
Падобныя практычныя заняткі па адпрацоўцы дзеянняў работнікаў устаноў нашага горада пры эвакуацыі сталі ўжо традыцыйнымі. Нягледзячы на тое, што праведзеная эвакуацыя навучальная, не варта забываць аб элементарных правілах паводзін і парадку дзеянняў пры пажары. Спадзяюся, што сігналы будуць у нашых установах толькі па вучэбнай трывозе!
Наталля
ХРАПАВІЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>