Не доверяй автомобиль «бесправнику»!

news_40928_1
Па выніках 2018 года адзначаецца рост дарожна-транспартных здарэнняў па віне асоб, якія кіруюць транспартнымі сродкамі не маючы права кіравання, а таксама загінулых і параненых у іх грамадзян. Пры гэтым у сельскай мясцовасці зарэгістравана 47,2% ДТЗ дадзенага віду, у гарадах — 33,3%, на аўтадарогах — 19,4%. Акрамя таго, 55,6% вінаватых у здзяйсненні гэтага віду ДТЗ знаходзілася ў стане алкагольнага ап’янення.
Дзяржаўтаінспекцыяй Віцебскай вобласці праводзяцца мэтанакіраваныя мерапрыемствы па папярэджанні ДТЗ з удзелам і па віне асоб, якія не маюць права кіравання транспартнымі сродкамі. За бягучы перыяд 2019 года супрацоўнікамі АДАІ Лепельскага РАУС затрымана 28 вадзіцеляў, якія не маюць права кіравання транспартам, з іх 6 — паўторна на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні. У адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, адказнасць за кіраванне транспартнымі сродкамі, не маючы такога права, прадугледжана артыкулам 18.19 (накладанне штрафу ў памеры ад пяці да дваццаці базавых велічынь). Тыя ж дзеянні, учыненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дваццаці да пяцідзесяці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт да 15 сутак. Такую ж адказнасць панясе і той, хто даверыў аўтамабіль «бяспраўніку».
Валерый ЛЕШЧАНОК,
старшы дзяржаўны інспектар аддзела
ДАІ Лепельскага РАУС, маёр міліцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>