Конкурс

d89a69ee899c8f896936088e7c82264cУ Лепельскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях адбыўся раённы этап конкурсу “Школа бяспекі-2019”. Мерапрыемства прайшло з мэтай вызначэння ўзроўню ведаў навучэнцаў па асновах бяспекі жыццядзейнасці, прыцягнення ўвагі моладзі да аховы навакольнага асяроддзя і прапаганды здаровага ладу жыцця, папулярызацыі прафесіі выратавальніка і дзейнасці Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел 24 школьнікі, аб’яднаныя ў тры ўзроставыя групы: вучні першых — чацвёртых, пятых — сёмых і восьмых — адзінаццатых класаў.
Так, сярод першых — чацвёртых класаў першае месца заняў вучань сярэдняй школы №1 г. Лепеля Мацвей Наканечнікаў, другое — Паліна Пшонка з Поўсвіжскай базавай школы, а трэцяе — Вікторыя Гайваронская, якая вучыцца ў гімназіі імя І. Ерашова. Першае месца сярод навучэнцаў пятых — сёмых класаў прысуджана Уладзіславу Шастакову з Заслонаўскай сярэдняй школы, другое — Ганне Буйніцкай, навучэнцы гімназіі імя І. Ерашова, а трэцяе — Паліне Клопавай, якая вучыцца ў сярэдняй школе №1 г. Лепеля.
Паміж старэйшымі ўдзельнікамі конкурсу прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: на першым месцы — Аляксандр Аляксееў, навучэнец Заслонаўскай сярэдняй школы, на другім — Ульяна Ерашова, якая вучыцца ў гімназіі імя І. Ерашова, а на трэцім — Ксенія Багуцкая з Домжарыцкай базавай школы.
Падводзячы вынікі “Школы бяспекі”, актывісты рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” узнагародзілі пераможцаў дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.
Юныя эрудыты, якія занялі першыя месцы ў сваіх узроставых катэгорыях, будуць абараняць гонар Лепельскага раёна ў абласным туры конкурсу. Няхай жа ім спадарожнічае поспех!
Таццяна Федаровіч,
інспектар групы прапаганды
і ўзаемадзеяння з грамадскасцю
Лепельскага РАНС

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>