Праздник родного языка объединил учащихся Слободской ясли-сад средней школы

slabada-5«Дык чаруй жа людзей паміж моваў другіх і гучы вечна ярка і нова, мова продкаў маіх і нашчадкаў маіх — беларуская родная мова!» — гэтае выказванне Алеся Ставера было абрана ў якасці дэвіза падчас правядзення Дня роднай мовы ў Слабадской яслях-садзе-сярэдняй школе.

Свята роднай мовы ў сценах Слабадской ясляў-сада-сярэдняй школы стала традыцыйным. Мерапрыемствы з гэтай нагоды вызначаюцца заўсёды нечым незвычайным. І на гэты раз вучні актыўна прыступілі да працы. Разам з адзінаццацікласнікамі загадзя распрацавалі святочную праграму і прадумалі афармленне школы. Дзверы кожнага вучэбнага кабінета ўпрыгожылі рознакаляровымі інфармацыйнымі лістамі з цудоўнымі выказваннямі беларускіх творцаў аб роднай мове. Зранку настаўнікі, вучні і госці атрымалі паштоўкі з добрымі пажаданнямі на беларускай мове. На працягу дня праходзіла акцыя “Гаворым толькі па-беларуску”. Для вучняў пачатковых класаў адбыўся конкурс “Вясёлыя загадкі”, дзеткі пазнаёміліся з новымі словамі ў іх слоўнікавым запасе. Вучні пятага — сёмага класаў праявілі свае здольнасці ў гульні “Перакладчык”. Нікога не пакінула без увагі школьная акцыя “Адзначым дзень роднай мовы разам”. Вучні пятага і адзінаццатага класаў цікава аформілі стэнд, на якім размясцілі малавядомыя беларускія словы, віктарыны, шарады, парады для тых, хто хоча навучыцца размаўляць па-беларуску. Настаўнікі і вучні прынялі актыўны ўдзел у акцыі “Пішам па-беларуску” і прадставілі свае творчыя работы на роднай мове. Уразілі вершы Дар’і Пшонкі, Ульяны Бабаед, Дар’і Цыгановай, Артура Дзямко, Ганны Кліманскай і Мікіты Бабаеда. Акцыя “Нашы любімыя беларускія словы” захапіла ўсіх. Вынікі паказалі, што самыя любімыя словы — калі ласка, матуля, каханне, радзіма, дзякуй.
У завяршэнні святочнага дня вучні і настаўнікі сабраліся на літаратурна-музычнай імпрэзе “Сэрцам роднага слова краніся…”, у час якой гучалі прыгожыя вершы паэтаў Беларусі, Лепельшчыны і слабадской зямлі. На мерапрыемстве прысутнічалі і госці — лепельскія краязнаўцы. Васіль Шкіндзер распавёў прысутным гісторыю паходжання музычных інструментаў дуды і скрыпкі. Канечне, не абышлося без музыкі, народных спеваў і танцаў. Вучні і настаўнікі прайшліся па старонках мінулага, зазірнулі ў гісторыю нашых продкаў і даказалі, што любяць, паважаюць сваю родную беларускую мову.
Наталля МІРАНОВІЧ,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры Слабадской ясляў-сада-сярэдняй школы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>