Человек года Витебщины

000197_540127_bigstosh-g-n

Рыгор Стош

alekseenko-l-l

Леанід Аляксеенка 

shershnyov-v-l

Віктар Шаршнёў

belousov-s-m

Сяргей Белавусаў

shendalesov-i-yu

Ілья Шандалесаў

У адпаведнасці з рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 25 студзеня 2019 года №40 “Аб прысваенні ганаровага звання “Чалавек года Віцебшчыны” зацверджаны кандыдаты ад Лепельскага раёна. У намінацыі “Прамысловасць, гандаль і паслугі, фінансавая дзейнасць, малы і сярэдні бізнес” ганаровае званне “Чалавек года Віцебшчыны” атрымаў Рыгор Стош, старшыня праўлення Лепельскага райспажыўтаварыства. У намінацыі “Аграпрамысловы комплекс, ахова навакольнага асяроддзя, лясная гаспадарка” гэта званне прысвоена Леаніду Аляксеенку, трактарысту-машыністу сельскагаспадарчага вытворчага філіяла “Заазер’е” ААТ “Віцебскі мясакамбінат”, і Віктару Шаршнёву, ветэрынарнаму ўрачу СВФ “Заазер’е” ААТ “Віцебскі мясакамбінат”. Сяргей Белавусаў, майстар участка кацельных і цеплавых сетак камунальнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства “Бароўка”, атрымаў званне “Чалавек года Віцебшчыны” ў намінацыі “Жыллёва-камунальная гаспадарка, будаўніцтва і архітэктура, паліўна-энергетычны комплекс, сувязь, транспарт і камунікацыі”, а ў намінацыі “Сацыяльная сфера (сацыяльная абарона насельніцтва, культура, адукацыя, навука, спорт, ахова здароўя, моладзь” ганаровае званне “Чалавек года Віцебшчыны” прысвоена Ільі Шандалесаву, галоўнаму ўрачу ўстановы аховы здароўя “Лепельская цэнтральная раённая бальніца”.
Ад усёй душы віншуем нашых землякоў са значным дасягненнем. Аб багатым прафесійным шляху кожнага з іх мы абавязкова раскажам на старонках газеты.
Святлана ВАЗНЯК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>