Строительство в Лепельском районе

img_20160124_133417Згодна з планам забудовы, у Бароўцы вось-вось павінна пачацца будаўніцтва новага дома. Падрабязнасці высвятляем у старшыні Бароўскага сельскага выканаўчага камітэта Валерыя Кляшторнага.
— Валерый Віктаравіч, дзе плануецца ўзводзіць шматпавярховік?
— У раёне, які ў народзе назвалі “выселкамі”, гэта паміж дамамі №17 і №20. Вельмі маляўнічыя мясціны.
— Тут я з вамі не зусім згодны. Дзе, скажыце, у Бароўцы і наваколлях ёсць мясціны немаляўнічыя?
— Сапраўды так. Вёсцы пашанцавала.
— На колькі кватэр разлічаны дом?
— На шэсцьдзясят. Пяць паверхаў. Дарэчы, вельмі добрая планіроўка.
— І хто тут будзе жыць?
— Пакуль што адназначны адказ на гэтае пытанне даваць рана. Працуем у гэтым накірунку. Дом разлічаны на сем’і, якія стаяць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў. Прыярытэт аддаецца шматдзетным сем’ям.
— А колькі чалавек у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў?
— Сто семдзясят восем.
— Такім чынам, зможаце задаволіць патрэбы толькі трэцяй часткі грамадзян, што знаходзяцца ў чарзе?
— Чаму? Не, не ўсе ж згодныя ды і маюць магчымасць будаваць кааператыўнае жыллё. Думаю, чарга практычна знікне.
— Колькі каштуе квадратны метр жылля?
— Тысячу сто сямнаццаць рублёў. Такім чынам, аднапакаёвая кватэра будзе каштаваць каля пяцідзесяці тысяч рублёў.
— Немалыя грошы. Як жа будаваць жыллё шматдзетным сем’ям?
— Ім дапаможа дзяржава, каму — часткова, шляхам выдзялення льготных крэдытаў, а камусьці, у каго чацвёра і болей дзяцей, будзе аказана істотная дапамога.
— Гэта дом толькі для жыхароў Бароўкі?
— Зусім не, работа вядзецца з жыхарамі ўсіх сельсаветаў.
— Будаўніцтва пачалося ўжо?
— Пачынаецца. Агароджаны ўчастак забудовы. Думаю, што ў лютым пачнецца актыўная праца.
— А калі закончыцца?
— Не будзем загадваць наперад. Здача дома плануецца сёлета. Дом панэльны, думаецца, будаўніцтва будзе весціся хутка.
— Хто будзе працаваць на ўзвядзенні дома ?
— Тэндар выйграў наваполацкі будаўнічы трэст №9, ён і стане падрадчыкам.
— Ці будзе ў Бароўцы бліжэйшым часам яшчэ ўзводзіцца жыллё?
— Генеральным планам, які разлічаны на пятнаццаць гадоў — 2015 па 20130 — прадугледжана будаўніцтва пяці жылых дамоў. Час пакажа, якой акажацца перспектыва росту нашага населенага пункта.
Гутарыў
Уладзімір МІХНО.
На здымку: шматпавярховая Бароўка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>