Лепельский район на седьмом месте в республике

m-1Ці шмат мы ведаем пра свінагадоўчы комплекс у вёсцы Дражна? Алена Жарнасек і Вільгельма Сімака (на здымку) увесь працэс ведаюць выдатна, бо самі на комплексе і працуюць.
Праца ў жывёлагадоўлі — адна з самых цяжкіх, бо няма ў ёй ні выхадных, ні святаў. Пры любой сітуацыі кароў і свіней трэба карміць, даглядаць. Алена Аляксандраўна і Вільгельма Васільеўна кожны дзень з раніцы спяшаюцца на працу, бо пад доглядам кожнай жанчыны — дзясяткі галоў. Заўважыўшы сваю гаспадыню, свінкі радасна рохкаюць, ведаюць, што зараз ім падсыпяць любімага камбікорму. Шчыруюць работніцы да вечара, бо ў рэжыме закрытага вытворчага цыклу з комплекса нельга выходзіць ні на хвілінку, а пасля працы спяшаюцца яны дадому.
На працягу доўгага часу ў пагалоўі, якое даглядаюць жанчыны-перадавікі, амаль няма падзяжу, а прывагі — рэкордныя. Менавіта дзякуючы працы Алены Аляксандраўны, Вільгельмы Васільеўны і іх калег Лепельскі раён цвёрда займае сёмае месца ў рэспубліцы па прывагах свінапагалоўя.
Тэкст і фота
В. МАТЫРКІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>